Элк (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лык (рака)»)
Рака
Элк
Рака Элк у ваколіцах вёскі Мілюкі
Рака Элк у ваколіцах вёскі Мілюкі
Агульныя зьвесткі
Выток Шэская гара
Вусьце Бобра
Краіны басэйну Польшча
Вобласьці Вармінска-Мазурскае ваяводзтва
Даўжыня 113,6 км
Плошча басэйну 1524,5 км²
Асноўныя прытокі
Левыя Мазурка, Паломска Млынаўка, Кармелаўка, Канал Кувасы
Правыя Гаўлік, Ружаніца, Біндуга

Элк (па-польску: Ełk, былыя назвы Лык[1], Лек) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Вармінска-Мазурскім ваяводзтве правы прыток Бобры (басэйн Віслы). Даўжыня 113,6 км. Плошча вадазбору 1524,5 км². Элк працякае праз азёры Лазьня, Ласьмяды, Страдунскае, Элк і Галецкае.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з гістарычнай рэчаіснасьцю рака Элк знаходзілася ў глыбіні балтыйскага абшару. У VIIIIX ст. на берагах ракі жылі паляксяне[2] — суседзі галіндаў і мазаўшан. А паляксяне ў сваю чаргу былі адным з чатырох найбуйнейшых яцьвяскіх плямёнаў. Існуе меркаваньне што паходжаньне назвы паляксян цесна злучана з назвай ракі.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элк зьяўляецца правабярэжным прытокам Бобры. Вадазбор ракі знаходзіцца ў межах трох прыродных рэгіёнаў: Шэскае ўзгор’е, Элцкае паазер’е і Бобраўская катліна. Свой пачатак рака бярэ за 12 км на поўдзень ад места Гольдап, і цячэ ў паўднёвым кірунку. Дно галоўным чынам складаецца з гліністай глебы з фрагмэнтамі пяску і жвіру. Вада ў рацэ амаль па ўсёй даўжыні кваліфікавана як трэці клас чысьціні. Працяглы адрэзак сваёй плыні рака працякае праз Бобраўскую катліну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае, 2-е выданьне, Том 1, 2007 г., С. 58