Лынтупка (прыток Гаўі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лынтупка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лынтуп
Вусьце Гаўя
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 6,5 км

Лы́нтупка — рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Гаўі (басэйн Нёману). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Лынтуп, упадае ў Гаўю на поўнач ад вёскі Баравікі. Ад вытоку на працягу 1,5 км каналізаваная.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 230