Львоўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Львоўская вобласьць
Львівська область
Coat of Arms of Lviv Oblast.png
Flag of Lviv Oblast.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Львоў
Улучае 20 раёнаў
Найбольшы горад Львоў
Іншыя буйныя гарады Драгобыч, Стрый, Трускавэц
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Губэрнатар П.М.Алейнік
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2004)
2 591, 58 тыс. (5,49%, 4-е месца)
Шчыльнасьць 118,04 чал./км²
Плошча 21,833 тыс. км² (3,61%)
Месцазнаходжаньне
Львоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 032
Паштовыя індэксы 79xxx, 80xxx, 81xxx, 82xxx
Інтэрнэт-дамэн lviv.ua; lv.ua
Код аўтам. нумароў BC
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Льво́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Льві́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 21,833 тыс. км². Насельніцтва — 2 591, 58 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйны цэнтар — места Львоў.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на захадзе Украіны.

Мяжуе на поўначы з Валынскай ды Ровенскай, на ўсходзе — з Тэрнопальскай ды Івана-Франкоўскай, на поўдні з Закарпацкай абласьцямі Ўкраіны, на захадзе — з Польшчай.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат умераны зь цёплым вільготным летам і мяккай, з адлігамі зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –6,1 °C (горная частка) — -4,1 °C (раўнінная частка), ліпеня — адпаведна +18,3 °C і +12,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — адпаведна 750—1000 і 650 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — адпаведна 190—195 і 210 дзён.

[рэдагаваць] Рэльеф

Львоўская вобласьць разьмешчана ў межах Валынскага й Падольскага ўзвышшаў, асобныя часткі якіх называюцца: Расточча (вышыня 414 м), Малое Палесьсе (276 м), Апольле й Галагоры (471 м). Далей на поўдзень распасьціраецца паласа прадгор'яў Карпатаў. На поўдні рэзкім уступам узвышаюцца Ўкраінскія Карпаты (частка Ўсходніх Карпататаў), прадстаўленыя тут сыстэмай храбтоў з вышынёю 600—1000 м (максымальная да 1405 м).

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

Сярод карысных выкапняў вылучаюцца радовішчы нафты й газу, паклады вугля, вялікія запасы гліны, пяску, гіпсу, вапны, пясчанікаў, пяскова-жвіравых сумясяў.

Адкрытыя 4 радовішчы лекавальных мінэральных водаў.

[рэдагаваць] Водныя аб'екты

Рэкі належаць да басэйнаў Балтыйскага й Чорнага мораў. У Балтыйскае мора цячэ Буг з прытокамі Полтва, Рата, Салакія і інш. Басэйну Чорнага мора належаць Стыр (правы прыток Прыпяці) і Днестар (з прытокамі Тысмэніца, Стрый, Сьвіча і інш.). Ёсьць шмат штучных сажалак (каля 400)

[рэдагаваць] Гісторыя

Львоўская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 20 адміністрацыйных раёнаў, 44 места, зь якіх 9 — абласнога значэньня, 34 мястэчкі, 1849 вёсак.

[рэдагаваць] Месты

[рэдагаваць] Абласнога значэньня

[рэдагаваць] Раённага значэньня

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Львоўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах