Лэнгстан Г’юз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэймз Мэрсэр Лэнгстан Г’юз

Джэймз Мэрсэр Лэнгстан Г’юз (па-ангельску: James Mercer Langston Hughes; 1 лютага 1902, Джоплін, Мізуры, ЗША — 22 траўня 1967, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі паэт, празаік, драматург і калумніст. Г’юз вядомы як адзін з вядучых і ўплывовых пісьменьнікаў культурнага руху «Гарлемскага рэнэсансу» і першаадкрывальнік «джазавай паэзіі».

Г’юз пакінуў надзвычай багатую спадчыну ў самых розных жанрах: паэзія, раман, аўтабіяграфічная проза, апавяданьні, п’есы. Ён супрацоўнічаў з газэтамі, часта публікуючы там сэрыі сатырычных нарысаў, у якіх галоўнай дзеючай асобай зьяўляецца чарнаскуры гараджанін Сымпл (па-ангельску: Simple).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лэнгстан Г’юзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў