Лэскавац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб гораду

Лэскавац (па-сэрбску: Лесковац) — горад на поўдні Сэрбіі. Разьмешчаны на левым беразе ракі Паўднёвая Морава, за 230 км ад Бялграду.

Першымі людзьмі, якія пасяліліся на месцы сёньняшняга гораду былі дарданцы. У 7—8 ст. сюды прыйшлі славяне. Як пасяленьне згадваецца ў 14 ст., тады гэта сяло ў Баўгарыі. Падчас асманскай экспансіі на Балканы, горад захоплены туркамі, пад уладай якіх пратрываў каля 5 ст. Паводле бэрлінскага дагавора (1878), адышоў да Сэрбіі.

Сёньня горад — культурны цэнтар Сэрбіі, тут захавалася шмат старажытнасьцяў, якія прывабліваюць турыстаў з усяго сьвету.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лэскавацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў