Любавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Любавічы
Вобласьць: Смаленская
Раён: Руднянскі
Насельніцтва: 460 (2007)
Тэлефонны код: +7 48141
Паштовы індэкс: 216774
Аўтамабільны код: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′02″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д. / 54.83389; 30.95806Каардынаты: 54°50′02″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д. / 54.83389; 30.95806
Любавічы на мапе Расеі
Любавічы
Любавічы
Любавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Любаві́чы — вёска ў Расеі, каля ракі Малая Бярэзіна. Цэнтар сельскага паселішча Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва 460 чал. (2007). Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы зь Беларусьсю.

Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Любавічы згадваюцца ў XVII ст. як мястэчка Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паселішча значыцца ў лісьце цара маскоўскага Аляксея Міхайлавіча ад 30 красавіка 1655. Пазьней ім валодалі князі Любамірскія, якія збудавалі тут мураваную грэка-каталіцкую царкву.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Любавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. Станам на 1784 тут было 243 двары, зь іх 178 належалі хрысьціянам, 65 — юдэям[1]. У 1798 адбыўся вялікі пажар, па якім мястэчка адбудавалі на тым жа месцы[2]. У Вайну 1812 году ў Любавічах 2 тыдні стаяў корпус маршала напалеонаўскага войска Груні. У XIX — пачатку XX стст. тут праходзіў найбуйнейшы ў ваколіцах Хрышчанскі кірмаш[3] з абарачэньнем больш за 1,5 млн рублёў. Станам на 1860 — 1 мураваны і 312 драўляных будынкаў, скарбовая габрэйская вучэльня (16 вучняў), гарбарня.

У XIX ст. Любавічы зрабіліся буйным рэлігійным цэнтрам: тут паўстала новая плынь у юдаізьме — Хабад (Хабад-Любавіч, Любавіцкі хасідызм). У мястэчку дзейнічалі 3 малітоўныя школы і велізарная бібліятэка, якую за часамі Першай сусьветнай вайны пераправілі ў Маскву, у Румянцаўскі музэй (цяпер Расейская дзяржаўная бібліятэка). У Другую сусьветную вайну 4 лістапада 1941 нацысты зьнішчылі ў Любавічах 483 габрэі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Любавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Любавіцкую воласьць (разам з Руднянскай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Любавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старыя габрэйскія могілкі

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі габрэйскія. Капліца
  • Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (XVIII—XIX стст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні МП).

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога
  • Царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 429.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 310.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 118.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 58.
  5. ^ Любавичи // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Любавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў