Любань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любань
лац. Lubań
Гістарычная Новая сынагога
Гістарычная Новая сынагога
Герб Любані Сьцяг Любані
Першыя згадкі: 1566
Горад з: 1968
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Насельніцтва: 10 917 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 222451
СААТА: 6234501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д. / 52.8; 27.99444Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д. / 52.8; 27.99444
Любань на мапе Беларусі ±
Любань
Любань
Любань
Любань
Любань
Любань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://lyuban.minsk-region.by/

Лю́бань — места ў Беларусі, на рацэ Арэсе. Адміністрацыйны цэнтар Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 917 чалавек[1]. Знаходзіцца за 152 км на поўдзень ад Менску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўрэчча (лінія Баранавічы — Асіпавічы); аўтамабільныя дарогі на Глуск, Жыткавічы, Вызну, Салігорск і Слуцак.

Любань — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Любань як мястэчка Ярэміцкай воласьці Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1566 годам. Мясьціна ўваходзіла ў склад Слуцкага княства і знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў.

У 1560-я гады ў Любані было 35 двароў[2]. У 1582 годзе сыны князя слуцкага Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабою ўладаньні, што засталіся ім у спадчыну ад бацькі. Частка земляў і маёмасьці, у тым ліку Любань, трапіла да малодшага Алелькі — Аляксандра[3]. У 1589—1621 гадох Любань знаходзілася ў часовым валоданьні слуцкіх купцоў Тышэвічаў, якія трымалі мястэчка ў закладзе за грошы, пазычаныя ў іх князем. У 1617 годзе[2] мясьціна адыйшла да мужа памерлай Соф’і Алелькаўны Януша Радзівіла.

На 1648 год у Любані быў 81 двор, паводле іншых зьвестак на сярэдзіну XVII стагодзьдзя — 161 двор[2]. 28 лістапада 1661 году князь Багуслаў Радзівіл выдаў статут, які рэгуляваў павіннасьці любанцаў. Мяшчане мусілі плаціць чынш, выконваць работы з аднаўленьня гацяў і плацінаў, будаваць масты. Жыхары мястэчка вызваляліся ад работаў на карысьць князя. Б. Радзівіл зацьвердзіў самакіраваньне Любані на чале з бургамістрам, даў мяшчанам права апэляцыі да старосты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя ня мела права караць мяшчанаў — біць розгамі, кулакамі і інш. На 1682 год — 100 двароў. У 1791 годзе мястэчка ўвайшло ў склад новаўтворанага Случарэцкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Любань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У гэты час у мястэчку дзейнічала царква, працавалі 2 млыны і карчма. 4 верасьня 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж 2-тысячным аддзелам паўстаўнцаў пад камандаю Стафана Грабоўскага і расейскімі карнікамі. У 1808 годзе Любань увайшла ў склад Забалацкай воласьці. У гэты час тут было 76 дымоў. У 1839 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. На 1846 год — 90 двароў, працавалі вадзяны млын і карчма, на 1867 год — 133 двары, дзейнічалі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы.

На 1884 год у Любані было 136 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 157 двароў, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі царкоўнапрыходзкая і 2 юдэйскія малітоўныя школы, заезны двор, 6 крамаў і крупадзёрка. Побач зь мястэчкам існавала аднайменная сяло, дзе было 108 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. У 1907 годзе ў Любані адкрылася народная вучэльня. На 1909 год — 339 двароў, працавала паштова-тэлеграфная кантора.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Любань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У кастрычніку — лістападзе 1920 году каля Любані праходзіла разьмежаваньне паміж бальшавікамі і польскім войскам. 26 траўня 1922 году мястэчка ўвашло ў склад Слуцкага павету БССР. На 1923 год тут было 232 двары, на 1924 год — 351. 17 ліпеня 1924 году Любань стала цэнтрам раёну. У гэты час працавалі сельсагаспадарчае і спажывецкае таварыствы, рыбаарцель, шавецкая і кравецкая майстэрні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1966 годзе на поўнач ад Любані, на рацэ Арэсе збудавалі вялікае вадасховішча. 7 сакавіка 1968 году паселішча атрымала статус места. У красавіку 2009 году мясцовыя ўлады разбурылі старадаўнюю драўляную сынагогу, не зважаючы на пратэсты грамадзкасьці[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVI стагодзьдзе: 1566 год — 225 чал.[5]
  • XVII стагодзьдзе: 1677 год — 75 чал.; 1682 год — каля 650 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 286 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1808 год — 499 чал.; 1834 год — 197 чал.[6]; 1867 год — 628 чал.[7]; 1884 год — каля 500 чал.[8]; 1897 год — 941 чал. у мястэчку Любані і 815 чал. у сяле Любані
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2014 чал.; сьнежань 1919 году — 2211 чал.; 1923 год — 1680 чал.[9], зь іх 863 беларусы і 817 жыдоў[10]; 1939 год — 3048 чал.; 1959 год — 3,7 тыс. чал.; 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1991 год — 11,6 тыс. чал.; 1997 год — 12,1 тыс. чал.[11]; 1998 год — 12,2 тыс. чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,7 тыс. чал.; 2009 год — 11 256 чал.[13] (перапіс); 2011 год — 11,3 тыс. чал.[14]; 2015 год — 11 114 чал.[15]; 2016 год — 11 000 чал.[16]; 2017 год — 10 973 чал.[17]; 2018 год — 10 917 чал.[1]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Любані дзейнічаюць царква Сьвятога Спаса (Спаса-Праабражэнская) і касьцёл Маці Божай Фацімскай.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Любані працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Паддубская вуліца
Леніна вуліца Новажыдоўская вуліца
Тальская вуліца
Першамайская вуліца Надрэчная вуліца
Савецкая вуліца Шырокая вуліца[18]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Рыбакамбінат «Любань».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Любанскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Любань»[19].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дом сьвятара (пачатак ХХ ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (цяпер музычная школа)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога (ХІХ ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 225.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Мн.: Ураджай, 1996.
  4. ^ Абакунчык Г. Любань: разбураная драўляная сынагога, ідзе змаганьне за другую, Радыё Свабода, 13 траўня 2009 г.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Мн.: Ураджай, 1996.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 156.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 157.
  8. ^ Jelski A. Lubań // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 373
  9. ^ Удальцоў В. Любань // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 410.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 157.
  11. ^ Удальцоў В. Любань // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 409.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 393.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 155.
  15. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Горад Любань (гістарычная даведка). ЛюбаншчынаПраверана 2 верасьня 2012 г.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]