Любеч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Любеч | |||||
| Любеч | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 882 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1623 | ||||
| Вобласьць: | Чарнігаўская | ||||
| Раён: | Рэпкінскі | ||||
| Плошча: | 6 км² | ||||
| Насельніцтва: | 2381 (2007) | ||||
| Тэлефонны код: | +380 4641 | ||||
| Паштовы індэкс: | 15041 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′31″ пн. ш. 30°39′51″ у. д. / 51.70861° пн. ш. 30.66417° у. д.Каардынаты: 51°42′31″ пн. ш. 30°39′51″ у. д. / 51.70861° пн. ш. 30.66417° у. д. | ||||
|
Любеч на мапе Ўкраіны
Любеч
|
|||||
Любеч (па-ўкраінску: Любеч) — колішняе места, цяпер мястэчка ў Рэпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Насельніцтва 2381 чал. (2007).
Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы на лініі Чарнігаў — Оўруч.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- 882: першы ўспамін пра Любеч у Аповесьці мінулых часоў, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу.
- 1024—1036 і 1054—1239: у складзе Чарнігаўскага княства.
- 1097: шэсьць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе акрамя полацкага князя Ўсяслава, які проста ня быў запрошаны, правялі ў Любечы свой зьезд, паводле пастановаў якога «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладаньні трох старэйшых лініяў — Ізяславічаў, Сьвятаславічаў і Ўсеваладавічаў. Гэты падзел ня тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзэрэнітэт як форма ўлады на Русі[1].
- 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1-я пал. XV ст.: перайшоў у валоданьне Манівідаў.
- 1471: цэнтар воласьці Кіеўскага ваяводзтва.
- 1484: вялікі князь Казімер надаў Любеч зьбегламу з Масковіі князю Васілю Міхайлавічу Вярэйскаму[2].
- 1500—1508: места захапілі маскоўскія войскі.
- 1526: разьмежаваньне Гомельскага і Любецкага старостваў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі апынуўся ў Каралеўстве Польскім.
- 1571: у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўскае і Брагінская воласьці[3].
- 1623: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1635: у Чарнігаўскім ваяводзтве.
- 1646: у складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[4].
- 1667: згодна з Андрусаўскім замірэньнем трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавай; соценнае места Чарнігаўскага казацкага палку.
- XVIII—XIX стст.: невялікае мястэчка Чарнігаўскай губэрні.
- 1 верасьня 1941 — 23 верасьня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1986: пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Замчышча.
- Царква Праабражэньня Гасподняга (1817).
Вядомыя ўраджэнцы [рэдагаваць]
- Антоні Пячэрскі (~982—1073) — хрысьціянскі сьвяты, царкоўны дзеяч Русі.
- Валеры Стралко (нар. 1938) — беларускі перакладнік.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ II. Першыя дзяржавы Беларусі. II.1. Полацкае княства // Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001.
- ^ Любеч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 315
- ^ Любеч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 316
- ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 34—39.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Lubecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 395—396
- Любеч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- Кондратьев И.В. Любеч (материалы к справочно-энциклопедическим изданиям )// Северянская летопись. – 2008. - №2. – С.35-45. (на укр.яз.)(Размещено: http://www.igor-condr.narod.ru/pages/istor.html)
|
|||||||||||||