Любляна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Любляна
Панарама
Файл:Wappen Ljubljana si.png
Плошча 275 км²
Насельніцтва 265 881
Тэлефонны код (+386) 1
Паштовы індэкс 1000

Любля́на (па-славенску: Ljubljana) — сталіца і найбуйнейшы горад Славеніі, які ляжыць на берагах ракі Любляніцы, прыблізна ў 10 кілямэтрах ад месца, у якім Любляніца злучаецца з ракой Савай.

[рэдагаваць] Назва

Гісторыкі ня згодныя, скуль узялася назва гораду. Найбольш папулярнай зьяўляецца тэорыя, што яно паходзіць ад слова ljubljena, што ў славенскай мове значыць «улюблёная».

[рэдагаваць] Гісторыя

Любляна ў выглядзе рымскага паселішча Эмона (Colonia Emona (Aemona) Iulia tribu Claudia) паўстала ў 15 годзе. У шостым стагодзьдзі на абшары сёньняшняй Славеніі, у тым ліку і ў Любляне, насяліліся славяне. Найстарэйшыя захаваныя запісы сёньняшняга імя горада паходзяць з 1144 году. Гарадзкое права Любляна атрымала ў 1220 годзе.

У першай палове чатырнаццатага стагодзьдзя горад апынуўся пад уладай Габсбурґаў. У 1461 годзе ў Любляне паўстала біскупства, дзякуючы чаму горад пачаў хутка разьвівацца і ад канца сярэднявечча да сёньняшніх дзён ён зьяўляецца культурным цэнтрам славенцаў. Габсбурская ўлада была перапынена толькі ў 1809 - 1813 гадох, калі Любляна была сталіцай створаных Напалеонам, даволі незалежных Ілірыйскіх Правінцый.

Пасьля развалу Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 годзе Любляна з большай часткай Славеніі (без Прымор'я, якое захапіла Італія і без населенай славенцамі паўднёвай Карынтыі, якая далучана была да Рэспублікі Аўстрыі) увайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, якое пазьней прыняло назву Югаславія. Пасьля другой сусьветнай вайны, у новай, камуністычнай фэдэрацыйнай Югаславіі горад стаўся сталіцай адной з шасьці саюзных рэспублік. Сталіцай застаўся таксама пасьля абвяшчэньня Славеніяй незалежнасьці ў 1991 годзе.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Люблянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады