Люблін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Люблін
Люблін
POL Lublin COA 1.svg POL Lublin flag.svg
Герб Любліну Сьцяг Любліну
Першыя згадкі: 1198
Плошча: 147,5 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

354 967
2407
Тэлефонны код: +(48) 81
Паштовы індэкс: 20-001 да 20-999
Геаграфічныя каардынаты: 51°14′53″ пн. ш. 22°34′13″ у. д. / 51.24806° пн. ш. 22.57028° у. д. / 51.24806; 22.57028Каардынаты: 51°14′53″ пн. ш. 22°34′13″ у. д. / 51.24806° пн. ш. 22.57028° у. д. / 51.24806; 22.57028
Люблін на мапе Польшчы
Люблін
Люблін
Люблін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.um.lublin.pl/

Люблін (па-польску: Lublin, Аўдыё Pl-Lublin.ogg ) — горад ва ўсходняй Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Люблінскага ваяводзтва. Займае дзявятае месца ў краіне па колькасьці насельніцтва.

Месцазнаходжаньне і прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян гораду

Люблін знаходзіцца ў паўночнай частцы Люблінскага ўзвышша. Праз горад працякае рака Быстрыца (Bystrzyca) — левы прыток Вяпша. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае −5 °C, у ліпені +18,5 °C. Колькасьць ападкаў не перавышае 600 мм. У межах гораду знаходзяцца тры лесы: найвялікшы — Las Dąbrowa (закладзены каля збудаванага ў 1974 годзе штучнага вадасховішча — Зэмбарыцкай Бухты (Zalew Zemborzycki)), Stary Gaj і Las Prawiedniki. Таксама Люблін багаты на паркі. Старэйшы зь іх — Саксонскі парк (Ogród Saski) знаходзіцца ў самым цэнтры гораду і паўстаў у 1837 годзе. Парк Бранавіцкіх (Park Bronowicki) трошкі саступае яму па веку. Цяпер, на жаль, ён занядбаны. Пасьля ІІ сусьветнай вайны на балоцістай тэрыторыі каля Быстрыцы быў створаны Народны Парк (Park Ludowy).

Тапаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры гораду знаходзяцца два найстарэйшыя раёны Любліна — Stare Miasto, Śródmieście (у асноўным турыстычныя, гандлёвыя і паслуговыя функцыі), Wieniawa і Czwartek (жылыя функцыі). Наўкола ад цэнтру разрасьліся новыя раёны, у асноўным пабудаваныя ў 19451989 гадах — на поўначы адныя з найвялікшых — Czechów і Kalinowszczyzna, на поўдні — Czuby, Osiedle Nałkowskich (у непасрэднай блізасьці ад Зэмбарыцкай Бухты) і раён Lubelskiej Spółdzielni Mieszkaniowej (Люблінскі жыльлёвы каапэратыў), на ўсходзе — Tatary і Bronowice. Найдалей ад цэнтру на ўсход высунуты раён Felin. Акрамя жылых дамоў, там знаходзяцца частка будынкаў Сельскагаспадарчай Акадэміі (Akademia Rolnicza) і жывёлагадоўчая база навучальнай установы.

Прамысловасьць знаходзіцца галоўным чынам у паўночна-ўсходняй частцы гораду (Zadębie, Majdan Tatarski), а таксама ў ваколіцах чыгуначнага вакзала (на поўдні).

Раёны аднасямейных дамоў (Zimne Doły, Ponikwoda, Osiedle Świt, Szerokie, Sławinek, Sławin, Botanik, Węglin, Konstantynów, Dziesiąta, Abramowice, Zemborzyce) чаргуюцца з раёнамі шматпавярховак.

Рэкрэацыйныя тэрыторыі знаходзяцца вакол Зэмбарыцкай Бухты i Старага Лесу (Stary Las).

Кампактна забудаваны абшар Студэнцкага Гарадка Унівэрсытэту імя Марыі Складоўскай-Кюры (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej — UMCS ) разам з прылеглымі тэрыторыямі іншых Люблінскіх ВНУ (Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэта (Katolicki Uniwersytet Lubelski — KUL) i Сельскагаспадарчай Акадэміі. Кілямэтар далей знаходзіцца гарадок Палітэхнікі).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Любліна складае 354 тысячы чалавек (жанчын — 190 тысяч, мужчын — 167 тысяч). Трэба адзначыць, што вялікую групу насельнікаў складюць прыежджыя студэнты, якія не залічаны да папуляцыі Любліна. Згодна розных падлікаў, падчас навучальнага году іх лічба складае каля 95 тысяч.

У 2006 годзе ўзровень беспрацоўя ў Любліне раўняўся 10,8% (што зьяўляецца менш, чым у папярэдніх гадах).

Зьмена лічбы насельніцтва ў апошнія гады:

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транзыт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь Люблін праходзяць дзьве важныя нацыянальныя і міжнародныя дарогі — дарога №17 з Варшавы да Кіева, дарога №19 зь Беластоку да Жэшава, а таксама дарога №82 зь Любліна да Ўладава. Вельмі дрэннае спалучэньне зь Беларусьсю, адсутнічаюць прамыя аўтобусы.

Гарадзкі транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзкую камунікацыю ў Любліне абслугоўвае камунальнае Гарадзкое Транспартнае Прадпрыемства (Miejskie Przedsiębiorstwo Komunikacyjne), а таксама прыватныя перавозчыкі, аб’яднаныя ў Люблінскі Аўтобусны Кансорцыюм. У Любліне існуе 45 звычайных аўтобусных лініяў, 4 лініі сэзонных аўтобусаў, 1 лінія школьных аўтобусаў і 9 бясплатных лініяў да гіпэрмаркетаў. Акрамя таго, таксама існуе 4 лініі (галоўным чынам прыгарадныя), якія абслугоўваюцца мікрааўтобусамі. Люблін адзін з трох польскіх гарадоў, у якіх курсуюць тралейбусы (8 лініяў).

На жаль, у сёньняшняга Люблінскага гарадзкога транспарту шмат праблемаў. Камунікацыйная сыстэма састарэла, не хапае прыгарадных лініяў (цяпер іх толькі 8), няма начнога транспарту. Большасьць аўтобусаў і тралейбусаў вельмі старыя і ў дрэнным стане. Горад самы слабаразвіты з ваяводзкіх ў Польшчы з пункту гледжаньня грамадзкага транспарту.

Чыгунка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люблін зьяўляецца важным чыгуначным вузлом. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае Варшаву зь мяжой у Дарагуску і далей з Кіевам і Адэсай. Дзьве іншыя лініі выходзяць зь Любліна ў напрамках: на поўдзень (да Пшэварску праз Сталёву-Волю) і на поўнач (да Лукава — сёньня не выкарыстоўваецца для пасажырскіх перавозак).

У адмінстрацыйных межах гораду знаходзяцца тры чыгуначныя вакзалы: Główny (Галоўны Вакзал), Północny (Паўночны Вакзал), Zemborzyce, а таксама разьмеркавальная станцыя Tatary. Дадаткова існуе два неўжывальныя прыпынкі: Lublin-Rudnik і Lublin-Zalew. У заходняй частцы гораду функцыянуе чыгуначны прыпынак Stasin Polny.

Аўтобусны транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люблін таксама зьяўляецца важным вузлом аўтобуснай камунікацыі. У горадзе знаходзяцца два аўтавакзалы: Dworzec Główny (Галоўны Аўтавакзал) каля замка (у цэнтры гораду), а таксама Dworzec Południowy (Паўднёвы Аўтавакзал), які знаходзіцца насупраць Галоўнага чыгуначнага Вакзала. Але большасьць аўтобусаў ад’яжджае з Галоўнага Аўтавакзала — Паўдёвы Аўтавакзал кантралюе адзінкі маршутаў да Сьвідніку і да іншых невялічкіх гарадоў на поўдні Люблінскага ваяводзтва. Аўтобуснае злучэньне абслугоўваецца праз PKS (Państwowa Komunikacja Samochodowa — Дзяржаўны Аўтамабільны Транспарт), Transped, Polski Express, а таксама прыватныя фірмы.

Аэрапорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люблін ня мае сталага авіязлучэньня зь іншымі гарадамі. Недалёка ад гораду існуюць два маленькія аэрадромы для невялікага авіяруху. Аэрадром, які належыць да Люблінскага Аэраклюбу (Aeroklub Lubelski), знаходзіцца каля вёскі Радавец (Radawiec). Другі аэрадром — каля Сьвідніку. У асноўным там прызямляюцца толькі лёгкія самалёты і гелікоптары. Распрацоўваюцца пляны будаўніцтва аэрапорта прынамсі рэгіянальнага значэньня.

Гісторыя гораду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Засяленьняе тэрыторыі сёньняшняга гораду пачалося яшчэ ў VI ст., калі разьвілося пасяленьне на ўзгорку Czwartek (Чацьвер), якое потым пашыралася на суседнія ўзгоркі. На замкавым узгорку ў X ст. паўсталі абаронныя збудаваньні: спачатку драўняныя — потым мураваныя. У XІІ ст. замак атрымаў правы каштэляніі. Побач, на Старамейкім (Staromiejskim) узгорку, паўстаў горад.

Люблін першы раз узгадваецца ў 1198 годзе.

Настарэйшы люблінскі касьцёл у гонар Арханёла Міхаіла згодна легендзе быў пабудаваны ў 1282 годзе князем Лешакам Чорным, які вяртаўся пасьля пераможнага паходу на яцьвягаў. Касьцёл разабраны ў XIX ст..

Магдэбурскае права атрымана падчас панаваньня Ўладзіслава Лакатка 15 жніўня 1317 году. У 1341 годзе Казімір III Вялікі атрымаў пад Люблінам перамогу над татарамі, а год пазьней выдаў гораду чарговае права — рэгуляцыйнае, згодна якому Люблін атачылі мурамі.

У 1474 годзе Казімер IV Ягелончык прызначыў Люблін сталіцай новастворанага Люблінскага выяводзтва, вылучанага з Сандамерскага ваяводзтва. У XVXVI стст. горад перажывае росквіт дзякуючы гандёвым шляхам з Чорнага мора ў заходнюю Эўропу. У 1569 годзе ў Любліне падпісана знакамітая Люблінская унія.

У XVI і XVII стст. Люблін зьяўляўся адным з галоўных цэнтраў рэфармацыі. Тут дзейнічала вялікая суполка польскага брацтва (Bracia polscy). Таксама ў Любліне існаваў кальвінскі збор. У горадзе ў XVI ст. ужо працавала габрэйская друкарня, недзе ад 1630 — польская друкарня, а ад 1687 езуіцкая друкарня.

XVII ст. — цяжкі этап у гісторыі Любліна. На хвалі агульнапольскіх міжнацыянальных і гаспадарчых канфлікаў занепадаюць знакамітыя люблінскія кірмашы. У 1630 годзе горад пакутвае ад эпідэміі чумы, якая забрала жыцьці 5 тыс. чалавек. Пасьля вайны з казакамі (16481650) горад пакідае большасьць купцоў з Эўропы. У 1655 Люблін спусташае расейска-казацкае войска, асабліва моцна пацярпелі габрэі. У 1656 горад рабуюць швэды, зьнішчая будынкі і насельніцтва.

Ад 1686 пачынаецца традыцыя Люблінскага Хэйнала (Hejnał Miasta Lublina).

Пачатак XVIIІ ст. прыносіць новыя зьнішчэньні падчас Паўночнай вайны. У 1703 годзе Аўгуст II надае гораду прывілей, які параўноўвае Люблін у правах з Кракавам. Пасьля войнаў горад нарэшце паступова разбудоўваецца (у асноўным магнацкія сядзібы і касьцёлы). Афармляецца аблічча сёньняшняга Krakowskiego Przedmieścia (Кракаўскага Прадмесьця) і Litewskiego (Літоўскага) пляцу, але горад усё яшчэ выглядае досыць убога. Падчас польскай эпохі Асьветніцтва (1780) паўстае фундацыя «Boni Ordinis», якая сваёй дзейнасьцю прыводзціь да рэстаўрацыі гарадзкіх камяніц і выбрукаваньня вуліц, а таксама аднаўленьня ратушы.

У 1788 годзе, пасьля стогадовага перапынку, адраджаецца пратэстанцкі рух, праяўленьнем якога было будаўніцтва касьцела сьв. Троіцы (św. Trójcy), які існуе і сёньня.

Пасьля абвяшчэньня Канстытуцыі 3 траўня, Люблін абраў сваяго першага прэзыдэнта — Тэадора Груэля-Грэцца (Teodora Gruell-Gretza), які шмат зрабіў для разьвіцьця горада. У 1792 г. па загаду імпэратрыцы Кацярыны II Люблін заняло расейскае войска, чым скончыла нядоўгі пэрыяд росквіту.

Згодна трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 горад перайшоў да Аўстрыі.

У 1809 г. Люблін быў далучаны да Варшаўскага Княства. У 1815 апынуўся ў складзе Царства Польскага пад расейскай уладай, у 1837 Люблін — сталіца губэрні.

Насельніцтва горада ў 1873 складала 28,9 тыс., а ў 1897 г. узрасло да 50,2 тыс. У 1877 пабудавана першае чыгуначнае злучэньне. Падчас Першай сусьветнай вайны пасьляе расейскага адступленьня горад займуюць нямецкія і аўстра-вугорскія войскі. Такім чынам, улетку 1915 канчаткова скончваецца пэрыяд расейскае ўлады ў Любліне.

У 1918 г. закладзены Каталіцкі Люблінскі Ўнівэрсытэт (Katolicki Uniwersytet Lubelski — KUL). Ад лістапада 1918 горад зноў знаходзіцца ў складзе незалешнай Польшчы, ізноў становіцца сталіцай ваявводзтва. У 1939 налічвае 120 тыс. жыхароў. Ад верасьня 1939 да ліпеня 1944 Люблін пад нямецкай акупацыяй. Нацысты стварылі тут канцэнтрацыйны лягер — Майданэк (Majdanek), а таксама габрэйскае гета. Падчас Галакосту загінула каля 40 тыс. люблінскіх габрэяў, якія ў 1939 складалі больш за 1/3 насельніцтва горада. Таксама зьнікла цэлае г. зв. Miasto Żydowskie (Габрэйскі Горад), комплекс будынкаў вакол замка, гэта значыць — 3/4 старамейскай забудовы і цэлы раён Wieniawa, у якім збольшага жылі габрэі. Ад 23 ліпеня 1944 г. Люблін 164 дні выконваў ролю сталіцы камуністычнай Польшчы.

У пэрыяд Польскай Народнай Рэспублікі адбывалася імклівае разьвіцьцё Любліна. У 1944 паўстае Унівэрсытэт імя Марыі Складоўскай-Кюры (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej — UMCS ). Пабудаваны шэраг прадпрыемстваў, напрыклад — Фабрыка Грузавых Аўтамабіляў (Fabryka Samochodów Ciężarowych w Lublinie — FSC Lublin) і фабрыка гелікоптараў (WSK PZL Świdnik) у суседнім Сьвідніку . Да 1989 насельніцтва горада ўзрасло больш чым у тры разы ў параўнаньню з 1939 годам.

У ліпені 1980 году ў Любліне і Сьвідніку адбываліся першыя вялікія страйкі рабочых, зьвязнаныя зь дзейнасьцю «Салідарнасьці».

Ад 2001 году ў Любліна ёсьць свой блізьнячы горад — вёска Люблін у штаце Вісконсін.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Люблінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў