Любоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стылізаванае сэрца, звычайна выкарыстоўваецца як сымбаль любові

Каханьне (любоў, любасьць, міласьць) — пачуцьцё прыязнасьці, якое адпавядае адносінам агульнасьці й блізкасьці паміж людзьмі, заснаваным на іх узаемнае зацікаўленасьці й схільнасьці.[1]

Сэмантыка тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове сэмантычна адрозьніваюць каханьне як палкую эмоцыю ды любоў як слова больш агульнага значэньня. Каханьне мае больш інтымны кантэкст, а любоў можа й ня мець кантэксту палкасьці. Тэрмін любоў, у прыватнасьці, даволі часта выкарыстоўваецца ў кантэкстах «любоў да Бога», «любоў да сваякоў» і г.д.

Псыхалёгія каханьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Важнымі аспэктамі каханьня зьяўляюцца павага ды турбота, і іхняя наяўнасьць дазваляе адрозьніваць пазытыўнае каханьне ад каханьня-хваробы, маніі. Вялікую часьціну каханьня звычайна складаюць агульнасьць інтарэсаў, жаданьняў, мэтаў і г.д. У заходняй культуры каханьне таксама цесна зьвязанае з сэксам і шлюбам.

Можа мець мейсца й аднабаковае пачуцьцё каханьня.

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З часоў сярэднявечча ў Эўропе сымбалем каханьня сталася чырвонае сэрца. Аднак шчэ старадаўнія філёзафы (такія як Арыстоцель, Гален ды іншыя) ужо лічылі сэрца мейсцам эмоцый.

У наш час 14 лютага ў шмат якіх краінах сьвету адзначаецца Дзень Сьвятога Валянціна альбо Дзень закаханых.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Любоў // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Любоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў