Людас Румбуціс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людас Румбуціс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лістапада 1955(1955-11-24)[1] (68 гадоў)
Цельшы, Летува
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1974—1975
1976—1986
1992—1993
Жальгірыс Вільня
Дынама Менск
Зьмена Менск
55 (0)
187 (6)
38 (4)
Трэнэрскія клюбы
1987—1990
1991—1993
1994—1996
1996—1998
1998—1999
2000—2002
2003
2004—2006
2007—2008
2009—2012
2017—2018
Дынама Берасьце
Зьмена Менск
Маладэчна
Дынама-93 Менск
Белшына Бабруйск
Маладэчна-2000
Белшына Бабруйск
Дарыда Менскі раён
Нёман Горадня
Партызан Менск
Беларусь (да 21)

Лю́дас Румбу́ціс (па-летувіску: Liudas Rumbutis) — савецкі футбаліст летувіскага паходжаньня (амплюа — паўабаронца), трэнэр.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 24 лістапада 1955 году ў горадзе Цельшы. Займацца футболам пачаў у мясцовай ДЮСШ (першы трэнэр — Міндаўґас Сабецкас), якую скончыў у 1971 годзе. Першым прафэсійным клюбам для Румбуціса стаў «Жальгірыс Вільня» (1974—1975), затым ён перайшоў у менскае «Дынама» (1976—1986), у якім і скончыў сваю кар’еру гульца.

За часамі СССР дасягнуў званьня майстра спорту. Стаў чэмпіёнам СССР у 1982 годзе, атрымаў бронзу ў 1983 годзе. У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 137 гульняў, забіў 3 галы.

У 1983 годзе Румбуціс скончыў БДУФК.

З 1999 да ліпеня 2000 году Румбуціс працаваў другім трэнэрам нацыянальнай зборнай Летувы. У розныя часы выконваў функцыі спартовага дырэктара ў менскіх клюбах «Дынама» й «Партызан».

У лютым 2017 году зацьверджаны на пасадзе галоўнага трэнэра моладзевай зборнай Беларусі[2], якую ўзначальваў да сьнежня 2018 году[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]