Людвіг Асецкі
| Людвіг Асецкі | |
| Нарадзіўся: | 9 траўня 1929 |
|---|---|
| Памёр: | 9 лістапада 2005 |
| Грамадзянства: | Беларусь |
| Вучоба: | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
| Працы: | «Падполле Менска», «Вызваленьне», «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» |
Людвіг Пятровіч Асецкі (нарадзіўся 9 траўня 1929, Продзьвіна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць - 9 лістапада 2005, Менск) - беларускі графік.
[рэдагаваць] Біяграфія
У 1947-1950 навучаўся ў Менская мастацкай вучэльні ў К.М. Касмачова, Г.М. Ізергіной, у 1954-1960 - Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў С.П. Геруса, В.Цьвіркі, А.Мазалёва, П.Любамудрава. Ад 1960 удзельнік мастацкіх выстаў. Выкладаў у БДТМІ (1962–1967). Старшыня Мастацкага фонду БССР (1968–1971).
Сябра Саюзу мастакоў Беларусі ад 1967, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі ад 1981. Ляўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшую кнігу за афармленьне выданьня “Мы раскажам пра Менск”. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.
[рэдагаваць] Творчасьць
Творы прысьвечаныя сучаснасьці і гісторыі краіны: «Кастрычніцкія дні на Беларусі» (1960), «Горад будуецца» (1963), «Падполле Менска» (1968), «Па матывах трылёгіі Я.Коласа «На ростанях» (1973), «Жодзіна» (1974-1976), «Вызваленьне» (1975-1978), «Прыпяцкія мэлёдыі» (1981).
Асноўныя графічныя сэрыі выкананыя ў тэхніцы тэмпэры: «Ад родных ніў» (1981), “БелАз» (1982), «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» (1995). Сэрыі “Славацкія матывы” (1983), “Мір плянэце” (1986-1987), “Замкнёнасьць кола” (1993-1994), “Квадрат Чарнобыля” (1996) – выкананыя ў тэхніцы сухая іголка, мэцца-тынта.
Для станковых працаў характэрныя арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэньні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасьць малюнка, сьвятлоценявыя кантрасты. Працуе ў галіне манумэнтальнага мастацтва: размалёўкі “Абарона Сталінграда” (1971), “Перамога” (1974), “Асьветнікі Беларусі” (1989-1990).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Літаратурным музэі імя Я.Купалы, Беларускім музэі Вялікай Айчыннай вайны, музэй сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Магілёўскім абласным мастацкім музэі імя П.Масьленікава.