Людвіг Вітгенштайн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Людвіг Вітгенштайн | |
| Ludwig Josef Johann Wittgenstein | |
| Дата нараджэньня | 26 красавіка 1889 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Вена, Аўстра-Вугоршчына |
| Дата сьмерці | 29 красавіка 1951 |
| Месца сьмерці | Кембрыдж, Вялікабрытанія |
| Школа/традыцыя | аналітычная філязофія |
| Пэрыяд | філязофія XX ст. |
| Кірунак | заходняя філязофія |
| Асноўныя зацікаўленасьці | мэтафізыка, лінгвістыка, эпістэмалёгія, лёгіка, філязофія мовы, філязофія матэмыткі |
| Значныя ідэі | структура мовы вызначае структуру сьвету (ранейшыя) Значнасьць слова ёсьць ужываньне ў кантэксьце моўнае гульні (позьнія) |
Людвіг Ёзэф Ёган Вітгенштайн (па-нямецку: Ludwig Josef Johann Wittgenstein; 26 красавіка 1889; Вена — 29 красавіка 1951, Кембрыдж) — аўстра-ангельскі філёзаф, адзін з заснавальнікаў аналітычнай філязофіі і адзін з найяскравейшых мысьляроў XX стагодзьдзя. Агульнапрызнана, што Вітгенштайн зьдзейсьніў цэлых дзьве рэвалюцыі ў заходняй філязофіі.
Першая адбылася, калі яго «Лёгіка-філязофскі трактат» натхніў Венскі кружок на стварэньне праграмы лягічнага пазытывізму. Другая адбылася, калі яго ідэі аб прыродзе і ўладкаваньні мовы, выкладзеныя ў «Філязофскіх дасьледваньнях», спарадзілі брытанскую лінгвістычную філязофію, ці філязофію абыдзеннай мовы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Людвіг Вітгенштайн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў