Людвіг Квідэ
Людвіг Квідэ (23 сакавіка 1858 — 4 сакавіка 1941) — доктар філязофскіх навук, аўтар многіх гістарычных працаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1927), якую атрымаў «За падрыхтоўку грамадзкай думкі Францыі і Нямеччыне да мірнага супрацоўніцтва» разам з Фэрдынандам Эдуардам Бюісонам (Францыя).
У поўнай меры ахвяра зьнешняй палітыкі сваёй краіны ў першай палове ХХ стагодзьдзя, Квідэ двойчы, падчас Першай і ў пачатку Другой Сусьветнай войнаў вымушаны быў станавіцца палітычным эмігрантам і жыў за мяжой.
Раней ён таксама пабываў у турме — памфлет, высьмейваў Вільгельма Другога, што каштавала яму трох месяцаў волі. Квідэ ўдзельнічаў ва ўсіх канфэрэнцыях пацыфісцкага руху, у тым ліку ў антываеннай канфэрэнцыі 1915 года, каардынаваў працу міралюбных сілаў. Альтэрнатывай яму бачылася рэгуляваньне адносінаў дзяржаў пры дапамозе міжнароднага права, якое павінна было пазбавіць сьвет ад бед вайны. Памёр у выгнаньні.
|
|||||
Людвіг Квідэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў