Людвіг Улянд
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Людвіг Улянд (па-нямецку: Ludwig Uhland; 26 красавіка 1787, Тубінген — 13 лістапада 1862, тамсама) — нямецкі паэт, навуковец, юрыст і грамадзкі дзяяч, найбуйнейшы прадстаўнік «швабскай школы» (ням. Schwäbische Dichterschule) — групы позьніх нямецкіх рамантыкаў.
Ёзэф Айхэндорф называў паэзію Л. Улянда «кульмінацыяй рамантычнай лірыкі», Гайнрых Гайнэ бачыў у ёй абагульняльны вынік творчай дзейнасьці «рамантычнай школы» ў Нямеччыне[1].
На вершы паэта пісалі музыку Ёганэс Брамс, Фэрэнц Ліст, Фэлікс Мэндэльсон, Франц Шубэрт і Робэрт Шуман.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 41.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Людвіг Улянд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |