Людвіг ван Бэтговэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Людвіґ ван Бэтховэн)
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Людвіг ван Бэтговэн

Лю́двіг ван Бэтго́вэн (па-нямецку: Ludwig van Beethoven; хрышчоны 17 сьнежня 177026 красавіка 1827) — нямецкі кампазытар і слынны піяніст. Ягоная творчасьць прыпала на пэрыяд пэраходу ад клясыцызму да рамантызму ў клясычнай музыцы Захаду, па сёньняшні дзень ён застаецца адным з самых вядомых і ўплывовых кампазытараў.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і флямандзкага паходжаньня ў Боне. Зь сямі дзяцей выжылі толькі трое, сярод якіх быў Людвіг і два ягоныя малодшыя браты. Ён быў другім дзіцём у сям’і. Дзед Бэтговэна быў кіраўніком бонскай капэлы, бацька — прыдворным сьпеваком. Бэтговэн рана навучыўся іграць на клявэсыне, аргане, скрыпцы, альце, і на флейце. З 1781 году заняткамі Бэтхговэна кіраваў кампазытар, арганіст і выдатны эстэтык Хрыстыян Готліб Нэфэ, які пазнаёміў яго з творамі Гэндэля. Ён жа дапамог свайму вучню апублікаваць першае сачыненьне — варыяцыі для клявішных інтрумэнтаў. У 1787 годзе Бэтговэн упершню завітаў у Вену. Ён зьбіраўся вучыцца ў Моцарта. Дакладна не вядома, ці сустрэліся тады клясыкі. Рэзкае пагаршэньне здароўя маці прымусіла яго тэрмінова вярнуцца ў Бон, пасьля ўсяго каля двух тыдняў у Вене. 17 ліпеня таго ж году яна памерла ад сухотаў.

Бацька Бэтговэна трапіў у залежнасьць ад алькаголю, і Людвігу прыйшлося апекаваць сваіх малодшых братоў. Хутка Бэтговэн стаў канцэртмайстрам прыдворнага тэатру і памагатым арганіста капэлы. У 1789 годзе ён слухаў лекцыі па філязофіі ў Бонскім унівэрсытэце. У 1792 годзе пераехаў у Вену, дзе пэўны час вучыўся ў Ёзэфа Гайдна і паступова пачаў набываць славу віртуознага піяніста. Дадатковыя ўрокі ён браў у Антоніё Сальеры. У гэты ж час паступова пачаў пагаршацца ягоны слых. Але гэта не перашкаджала яму сачыняць шэдэўры, дырыґаваць аркестрам і выступаць самому нават пасьля таго, як ён цалкам аглух.

Паштовая марка ФРН

Погляды Бэтговэна на зьявы палітычнага і сацыяльнага жыцьця адрозьніваліся ваяўнічым дэмакратызмам і свабодалюбствам. У фармаваньні рэспубліканскіх перакананьняў кампазытара велізарную ролю адыгралі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі ў 1789 годзе і антыфэўдальны рух у Рэйнскай вобласьці. Захапленьне Бэтговэна музыкай рэвалюцыйнай Францыі пакінула значны сьлед у ягонай творчасьці.

Памёр у Вене.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Бетховен. Мейербер. Глинка. Даргомыжский. Серов : Биографические повествования / Челябинск : Урал LTD, 1998. - 520с. ISBN 5-88294-082-6
  • Сергей Махотин. Бетховен. /Белый город, 2006 г. - 64с. ISBN 5-7793-0728-8
  • Morris, Edmund. Beethoven: The Universal Composer. New York: Atlas Books / HarperCollins, 2005. ISBN 0-06-075974-7.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Людвіг ван Бэтговэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах