Люкас Кранах Старэйшы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Л.Кранах. Аўтапартрэт 1550 г., Галерэя Уфіцы, Флярэнцыя
Люкас Кранах Старэйшы (па-нямецку: Lucas Cranach der Ältere, Кронах, Верхняя Франконія, 4 кастрычніка 1472 — Ваймар, 16 кастрычніка 1553) — нямецкі жывапісец і графік эпохі Рэнэсансу, майстар жывапісных і графічных партрэтаў, жанравых і біблейскіх кампазыцыяў, сынтэзаваў у сваёй творчасьці гатычныя традыцыі з мастацкімі прынцыпамі Адраджэньня. Адзін з заснавальнікаў «дунайскай школы»; выпрацаваў вытанчаны стыль з гарманічным злучэньнем фігураў і пэйзажу. Прыдворны жывапісец саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага ў Вітэнбэргу (1505—1550), кіраўнік буйной майстэрні, прыхільнік ідэяў Рэфармацыі і сябар Лютэра.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Люкас Кранах Старэйшы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў