Лютэранская кірха (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Лютэранская кірха
Лютэранская кірха
Лютэранская кірха
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°54′3.21″ пн. ш. 30°20′19.92″ у. д. / 53.9008917° пн. ш. 30.3388667° у. д. / 53.9008917; 30.3388667Каардынаты: 53°54′3.21″ пн. ш. 30°20′19.92″ у. д. / 53.9008917° пн. ш. 30.3388667° у. д. / 53.9008917; 30.3388667
Канфэсія лютэранства
Эпархія Магілёўская супэрінтэндацыя 
Тып будынка кірха
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня 1780
Будаваньне 17751780 гады
Лютэранская кірха на мапе Беларусі
Лютэранская кірха
Лютэранская кірха
Лютэранская кірха

Лютэранская кірха — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзілася на рагу Лютэранскага завулку і Ветранай вуліцы, насупраць мужчынскай гімназіі[a] пасярод сучаснага Лютэранскага сквэру. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1930-я рокі савецкія ўлады зруйнавалі кірху.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кірха, 1914 г.

У 1775 року ў Магілёве (як і ў Полацку) узьнікла лютэранская грамада немцаў, дзеля якіх заснавалі лютэранскія (эвангеліцка-аўгсбурскія) кірхі[1]. Дазвол на пабудову кірхі ў Магілёве дала маскоўская гаспадыня Кацярына II. Яе загадам пад будынак кірхі выдзялілі адзін з будынкаў Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[2].

Будаваньне кірхі скончылася ў 1780 року. Уласна Кацярына II пры наведваньні Магілёва ў 1780 року ахвяравала на будаваньне кірхі 500 рублёў, тым часам Георгі Каніскі перадаў дзеля гэтых мэтаў ацалелыя элемэнты Спаскай царквы[3]

Кірха безь перапынку працавала да самога Кастрычніцкага перавароту. Да пачатку 1930-х рокаў кірха стаяла зачыненай, пакуль савецкія ўлады, відаць ў зьвязку з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не надумалі зьнішчыць кірху. У пачатку 1930-х рокаў кірху зьнішчылі, пазьней на гэтым месцы разьбілі сквэр.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў драўляны невялікіх памераў будынак, па-нямецку акуратна дагледжаны, увіты плюшчом. Асабліва маляўніча кірха выглядала ўлетку[4]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сёньня гэта будынак гандлёвага цэнтру «Аліса»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]