Лютэрштат-Айсьлебэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рынкавая плошча ў Лютэрштат-Айсьлебэну

Лютэршта́т-Айсьле́бэн (па-нямецку: Lutherstadt Eisleben) — камуна і горад у Нямеччыне, у зямлі Саксонія-Ангальт, раённы цэнтар.

Уваходзіць у склад раёна Мансфэльд. Насельніцтва складае 23 789 чалавек (на 31 сьнежня 2006 году). Займае плошчу 91,55 км². Афіцыйны код — 15 2 60 017.

Да 1946 году насіў назву Айсьлебэн, атрымаў дадатак да яе Лютэрштат (па-нямецку: Lutherstadt) — «горад Лютэра» у гонар Мартына Лютэра, які нарадзіўся і памёр у гэтым горадзе.

Камуна падпадзяляецца на 6 сельскіх акругаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лютэрштат-Айсьлебэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў