Люіза Буржуа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Люіза Буржуа
Maman de Louise Bourgeois - Bilbao.jpg
Нарадзіўся: 25 сьнежня 1911
Парыж, Францыя
Памёр: 31 траўня 2010
Нью-Ёрк, ЗША
Заняткі: скульптура, жывапіс, графіка, інсталяцыя
Вучоба: Сарбона, Школа Люўра, Школа вытанчаных мастацтваў
Плынь: мадэрнізм, сюррэалізм,
Узнагароды: «Залаты леў» Вэнэцыянскай біенале (1999); Імпэратарская прэмія (1999); Прэмія Вольфа ў мастацтве (2002—2003)
« Maman »

Люіза Жазэфіна Буржуа (па-француску: Louise Joséphine Bourgeois, 25 сьнежня 1911, Парыж, Францыя31 траўня 2010, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі скульптар, жывапісец і графік французскага паходжаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1932 годзе Буржуа паступіла ў Сарбону, дзе вывучала матэматыку, ад начартальнай геамэтрыі перайшла да геамэтрычнага кубізму, пакінула вучобу, вывучала мастацтвазнаўства ў Школе Люўра і ў Школе прыгожых мастацтваў, асіставала Фэрнану Лежэ, захапілася левымі ідэямі, сюррэалізмам, канструктывізмам і камунізмам. Наведала Савецкі Саюз. Пачала вывучаць мастацтва ў 1936 годзе. У 1938 выйшла замуж за амэрыканскага мастацтвазнаўца Робэрта Галдўотэра, экспэрта па першабытнаму мастацтву, які стаў першым дырэктарам нью-ёркскага музэя першабытнага мастацтва ў 1957 годзе. У 1939 годзе разам з мужам пераехала ў Нью-Ёрк.

У ЗША яна зьвярнулася да скульптуры. У 1947 годзе Буржуа зрабіла першую вэртыкальную скульптуру з дрэва, першая выстава ейным скульптураў прайшла ў 1949 годзе. У 1951 годзе памёр бацька мастачкі, Люіза Буржуа атрымала амэрыканскае грамадзянства. З 1966 году стала ўдзельніцай фэміністычнага руху. У 1967 годзе Буржуа пачала выкарыстоўваць мармур і бронзу пры стварэньні скульптураў. З 1972 году мастачка рэгулярна наведвала Італію. У 1973 годзе памёр муж. У 1977 годзе мастачка атрымала ганаровую ступень доктара вытанчаных мастацтваў Ельскага ўнівэрсытэта. У 1980 годзе Буржуа купляе вялікую студыю ў Брукліне. У 1982 годзе прайшла першая рэтраспэктыва мастачкі ў Музэі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1985 годзе адбылася першая пэрсанальная выстава мастачкі ў Францыі. У 1992 годзе Буржуа паказала першы скульптурны энвайранмэнт. У 1993 годзе прадставіла ЗША на Вэнэцыянскім біенале. У 20012002 гадох ў Эрмітажы прайшла выстава працаў Буржуа, то бок скульптураў, прадметаў і літаграфіяў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Armstrong, Carol (2006). Women Artists at the Millennium. October Books. p. 408. ISBN 0-262-01226-X.
  • Herskovic, Marika (2003). American Abstract Expressionism of the 1950s: An Illustrated Survey. New York School Press. p. 372. ISBN 0-9677994-1-4.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Люіза Буржуасховішча мультымэдыйных матэрыялаў