Люі-Фэрдынанд Сэлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Люі́-Фэрдына́нд Сэлі́н (па-француску: Louis-Ferdinand Céline, сапраўднае прозьвішча — Дэту́ш, Destouches; 27 траўня 18941 ліпеня 1961) — французкі пісьменьнік, лекар па адукацыі. Сусьветна вядомы па раману «Падарожжа на край ночы»

Раманы «Падарожжа на край ночы» (фр. Voyage au bout de la nuit) і «Сьмерць у крэдыт» (фр. Mort à crédit) мелі неверагодны посьпех і былі адразу ж перакладзеныя практычна на ўсе мовы сьвету. Аднак далейшы лёс пісьменьніка склаўся трагічна. Апублікаваныя на рубяжы 193040 гг. памфлеты «Bagatelles pour un massacre», «L'Ecole des cadavres» і «Les Beaux Draps» замацавалі за Сэлінам рэпутацыю расіста і мізантропа. Напрыканцы Другой сусьветнай вайны абвінавачаны ў супрацоўніцтве з акупацыйнай уладай пісьменьнік быў вымушаны бегчы спачатку на поўдзень Нямеччыны, а пасьля ў Данію, дзе яго арыштавалі, перададі ў суд і зьняволілі ў турму, знаходжаньне ў якой пазьней замянілі на высылку. У 1951 годзе пакінуты сябрамі і забыты на радзіме Сэлін па амністыі вярнуўся ў Францыю, дзе пасяліўся ў парыскім прадмесьці Мэдоне і фактычна да канца жыцьця працаваў лекарам для бедных.

Новы гучны літаратурны посьпех прыходзіць да Сэліна ўжо перад сьмерцю, пасьля зьяўленьня першых двух тамоў аўтабіяграфічнай трылёгіі «З замка ў замак» (фр. D’un château l’autre, 1957) і «Поўнач» (фр. Nord). Завяршальны раман трылёгіі «Рыгадон» (фр. Rigodon) бачыць сьвет толькі ў 1969 годзе, праз восем год пасьля сьмерці пісьменьніка.

На беларускую мову не перакладаўся.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • La vie et l'oeuvre de Philippe-Ignance Semmelweiss, 1924. – доктарская дысэртацыя
  • Voyage au bout de la nuit, 1932.
  • Mort à crédit, 1936.
  • Mea culpa (1936.)
  • Bagatelle pour un massacre, 1937.
  • l'École des cadavres, 1938.
  • les Beaux Draps’’ 1941.
  • Guignol's Band 1944.
  • Casse-pipe (1949).
  • Féerie pour une autre fois, 1952.
  • Normance / Féerie II, 1954.
  • D'un château l'autre, 1957.
  • Nord, 1960.
  • Guignol's band II / Le pont de Londres 1964.
  • Rigodon 1969. – пасьмертнае выданьне.

Люі-Фэрдынанд Сэлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў