Люі Пастэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Louis Pasteur.jpg
Дата нараджэньня: 27 сьнежня 1822
Месца нараджэньня: Доле, Францыя
Дата сьмерці: 28 верасьня 1895
Месца сьмерці: Сэнт-Клод, Францыя
Грамадзянства: француз
Навуковая сфэра: мікрабіялёгія, хімія
Месца працы: Парыскі Ўнівэрсытэт
Лільскі Ўнівэрсытэт
Страсбурскі Ўнівэрсытэт
Унівэрсытэт Люі Пастэра


Люі Пастэ́р (па-француску: Louis Pasteur, нар 27 сьнежня 1822 года, памёр 28 верасьня 1895 года) — францускі хімік і мікрабіёляг. У яго гонар быў названы працэс пастэрызацыі.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Доле, ва ўсходняй Францыі. Яго бацька, Жан Пастэр, быў гарбар і вэтэранам напалеонаўскіх войнаў. Люі вучыўся ў каледжы ў Безансоне, а потым скончыў Парыскі ўнівэрсытэт. У 1846 годзе Пастэр атрымаў ступень доктара хіміі. Быў прафэсарам наступных унівэрсытэтаў:

У сфэры мікрабіялёгіі Пастэр займаўся пераважна дасьледаваньнямі фэрмэнтацыі і закісаньня. Першую навуковую працу ён выканаў у 1848 годзе. Вывучаючы фізычныя ўласьцівасьці віннай кіслаты, ён выявіў, што кіслата, атрыманая пад час закісаньня, валодае аптычнай актыўнасьцю, у той час, як сінтэзыраваная вінаградная кіслата гэтай уласьцівасьцю не валодае. Вывучаючы крышталі па мікраскопам, Пастыр выявіў два іх тыпы, адзін тып паварочваў плоскасьць палярызацыі па гадзіньнікавай стрэлцы, а другі – супраць. Навуковец прыйшоў да высновы, што крышталі складаюцца з малекулаў рознай будовы.

Пасьля гэтай працы, Пастэр быў назначаны прафэсарам хіміі Страсбурскага ўнівэрсытэта. Пазьней Пастэр вывучаў хваробатворчыя бактэрыі, дзякуючы чаму, удасканаліў тэорыю хімічнай эвалюцыі.

У 1888 годзе, у Парыжы быў адкрыты ўнівэрсытэт мікрабіялёгіі (які потым быў названы ў яго гонар), Пастэр стаў яго першым кіраўніком.

Люі Пастэр памёр у 1895 годзе у мястэчку Сэнт-Клод недалёка ад Парыжу.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Люі Пастэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў