Ляакоан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ляако́ан, Ляакоант — у старажытнагрэцкай міталёгіі траянскі прадракальнік, або жрэц. Паводле пашыранага міту, у час Траянскай вайны Ляакоан разам з двума сынамі быў забіты двума марскімі зьмеямі за тое, што насуперак волі багіні Атэны намагаўся не дапусьціць прыняцьця траянцамі ў дар ад грэкаў драўлянага каня, у якім схаваліся грэцкія воіны, і папярэджваў суайчыньнікаў аб каварстве ворагаў. Міт пра Ляакоана адлюстраваны ў антычнай літаратуры і выяўленчым мастацтве. Найбольш вядома мармуровая група «Ляакоан» родаскіх скульптараў Агесандра, Атэнадора і Палідора.