Лявонпаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявонпаль
лац. Lavonpal
Каля царквы
Каля царквы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Сельсавет: Узьмёнскі
Насельніцтва: 87 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°47′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 55.78333° пн. ш. 27.8° у. д. / 55.78333; 27.8Каардынаты: 55°47′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 55.78333° пн. ш. 27.8° у. д. / 55.78333; 27.8
Лявонпаль на мапе Беларусі ±
Лявонпаль
Лявонпаль
Лявонпаль
Лявонпаль
Лявонпаль
Лявонпаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ляво́нпаль[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Уваходзіць у склад Узьмёнскага сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці.

Лявонпаль — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, колішняя рэзыдэнцыя роду Лапацінскіх. Да нашага часу тут захаваліся Траецкая царква, сядзіба Лапацінскіх і мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVIII стагодзьдзі пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводзтве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона. У 1768—1769 гадох М. Лапацінскі ўзьвёў тут невялікі палац у стылі позьняга барока (захаваўся да нашага часу), побач зь якім разьбіў францускі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не зьбераглася)[2].

У 1772 годзе ў Лявонпалі збудавалі драўляную царкву з званіцай. Лапацінскія наладзілі ў мястэчку вытворчасць каберцаў, сурвэтаў, абрусаў з гэтак званага друйскага лёну. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасьць.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія карнікі спалілі тутэйшы палац. На 1866 год у мястэчку было 26 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лявонпаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лявонпаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лявонпаль увайшоў ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. Уваходзіў у склад Даўгінаўскага сельсавету, з 16 верасьня 2010 году — ва Ўзьмёнскім.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 109 чал., зь іх 27 праваслаўных, 15 каталікоў, 65 юдэяў, 2 эвангелісты[4]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 382 чал.[5]; 1999 год — 150 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 87 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Пана Езуса (пачатак XX ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 307.
  2. ^ Хмяльніцкая Л. Паштоўка з Беларусі // Туризм и Отдых. № 19, 2008 г.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ Manteuffel G. Leonpol // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 147.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]