Лявон Базыль Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лявон Базыль Сапега
Lavon Bazyl Sapieha. Лявон Базыль Сапега (XVIII).jpg
Лявон Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 сакавіка 1652
Памёр: 9 лістапада 1686
Род: Сапегі
Бацькі: Павал Ян
Ганна Барбара з Копацяў

Лявон Базыль Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі1679), падскарбі надворны літоўскі1681), генэрал артылерыі1684).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Бэнэдыкта Паўла і Францішка Стэфана.

У 16631668 навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым падарожнічаў па Эўропе, у тым ліку спыняўся ў Парыжы. Вярнуўся на Радзіму ў 1673.

Абіраўся паслом на соймы 1678, 1681 і 1683. Атрымаў пасады стольніка вялікага літоўскага і падскарбія надворнага літоўскага.

Браў удзел у выправе супраць туркаў, якая мусіла дапамагчы бітве пад Венай (1683), таксама ўдзельнічаў у кампаніі 1686.

Не жаніўся, памёр ад выпадковага стрэлу зь пісталета. Пахавалі Л. Б. Сапегу ў касьцёле пры кляштары картузаў у Бярозе Картускай[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 72.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лявон Базыль Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў