Лявон Лявіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лявон Антонавіч Лявіцкі — сын беларускага літаратара Ядвігіна Ш; жаўнер Польскага Войска.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даты жыцьця невядомыя. Сын Антона Лявіцкага і Люцыі з Гнатоўскіх. Паводле словаў Алесі Лёсік, малодшай унучкі Ядвігіна Ш., Лявон нарадзіўся празь сем-восем гадоў пасьля Ванды. Паводле Зоські Верас, у 1916 г. Лявону было «гадоў шаснаццаць». Пэўны час на яго плячох ляжала гаспадарка ў Карпілаўцы. У 1919 г. Зоська Верас напаткала яго ў Менску. Пасьля быў заўважаны ў Варшаве. Прыняў польскае падданства, працаваў бухгалтарам альбо касірам. У 1922 г. паводле некаторых зьвестак, прыязджаў з Варшавы ў Вільню на пахаваньне Ядвігіна Ш. Будучы жаўнерам Войска Польскага, сустракаўся ў Варшавае зь Янкам Купалам і Ўладзіславай Луцэвіч. Пра яго пражываньне ў Варшаве сьведчыў і Рамуальд Зямкевіч у лісьце ад 27 сьнежня 1922 г. да Вацлава Ластоўскага: «Нататкі нябожчыка Ядвігіна Ш., каторы ішоў з арміяй, я перапісаў у сына, што жыве ў Варшаве»[1].

Мяркуецца, што Лявон Лявіцкі загінуў у часе Другой сусьветнай вайны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Янушкевіч, Я. «Студыяваў і ях пільна...» // ЛіМ. — Мн.: 1999. — № 4 чэрвеня.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Содаль, У. Вугельчыкі з попелу: Малавядомыя старонкі з біяграфіі Ядвігіна Ш. // Роднае слова. — Мн.: 1999. — № 12. — С. 185—186.