Ляжачы паліцыянт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ляжачы паліцыянт

Ляжа́чы паліцыя́нт (ад анг. Sleeping policeman) — штучная няроўнасьць, звычайна ўзвышэньне, на праезнай частцы, якая выкарыстоўваецца для абмежаваньня хуткасьці руху транспартных сродкаў. Тэрмін прыйшоў з Ангельшчыны й першапачаткова зваўся «сьпячы паліцыянт». Афіцыйны тэрмін — штучная няроўнасьць або элемэнт прымусовага зьніжэньня хуткасьці. Часьцей за ўсё ляжачыя паліцыянты ўсталёўваюцца ў жылых зонах ці каля пешаходных пераходаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ляжачы паліцыянтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў