Лялечны дом (п'еса)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лялечны дом
Et dukkehjem

Тытульны ліст арыгінальнага рукапісу, 1879
Аўтар Генрык Ібсэн
Дзейныя асобы Торвальд Хэльмэр
Нора
Кругстад
Фру Ліннэ
Д-р. Ранк
Дзеці
Анна-Марыя
Абставіны дзеі Дом сям'і Хэльмэр у нявызначаным нарвэскім горадзе альбо мястэчке, прыблізна 1879
Дата прэм’еры 21 сьнежня 1879
Месца прэм’еры Капэнгаген
Данія
Агульная тэма Фэміністычнае абуджэньне добрай жонкі і маці зь сярэдняга клясу
Жанр драма

«Лялечны дом» (па-нарвэску: Et dukkehjem) — п’еса нарвэскага драматурга Генрыка Ібсэна, напісаная ў 1879 годзе, якая стала яго першым сэнсацыйным творам і цяпер зьяўляецца, напэўна, самай вядомай п’есай гэтага аўтара, якая, таксама, уваходзіць у сьпіс абавязковага чытаньня ў шматлікіх сярэдніх школах і ўнівэрсытэтах. Пасьля першай публікацыі п’еса мела супярэчлівы характар праз сваю вострую крытыку шлюбных нормаў XIX стагодзьдзя[1]. Твор будуецца па формуле п’есы з акуратна выбудаванай фабулай, але ў апошнім акце традыцыйная драматычная канцоўка сканчваецца не распутваньнем, а дыскусіяй Норы Хэльмэр і яе мужа, Торвальда Хэльмэра. П’еса часта называецца першай сапраўднай фэмінісцкай п’есай. Значнасьць гэтае п’есы была прызнаная ЮНЭСКО ў 2001 годзе, калі аўтаграфаваны рукапіс «Лялечнага дома» Ібсэна быў ўключаны ў сьпіс «Памяці сьвету» ў знак агульнага прызнаньня гістарычнай каштоўнасьці літаратурнага шэдэўра[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Joseph Wood Krutch "Modernism" in Modern Drama, A Definition and an Estimate. — First. — Ithaca: 1953. — P. 9.
  2. ^ Henrik Ibsen: A Doll's House. UNESCO Memory of the World Programme (16 May 2008). Праверана 14 сьнежня 2009 г.

Лялечны дом (п'еса)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў