Ляліва (герб)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ляліва (герб) – (па-польску: Leliwa, Leliwczyk, Leliwita) - прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся 594 рода на Беларусі, Польшчы, Украіне і Літве. Гербам Ляліва карысталіся таксама гарады.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне
У блакітным полі залаты маладзік рогамі ў гору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Кленод – над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік й зорка. Існуюць варыянты герба:
- з чырвоным полем
- са стралой, якая выходзіць угору з зоркі, кленод – 3 страўсавыя пёры
- з маладзіком рогамі долу, пад ім зорка
Герб вядомы з 14 стагодзьдзя, у ВКЛ – пасьля Гарадзельскай уніі 1413.
[рэдагаваць] Роды
Абрамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Аксаны ці Аксанавы, Аляховічы, Альбіцкія, Андраевічы, Анташэўскія, Анушэвічы, Анушэўскія, Анчэўскія, Аншэўскія, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія.
[рэдагаваць] Гарады
Лясьня (месяц павернуты рагамі долу над зоркай), Мінск Мазавецкі, Астравец Сьвентакжыскі, Пжеворск, Тарнабжег, Тарнопаль, Тарноў, Сенява, Стрыкаў, Познань, Толтэ, Завалаў, вёска Кжыўча, замак у Рожнаве.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
Герб выбіваўcz на літоўскіх манэтах падскарбіямі вялікімі літоўскімі:

