Лянгаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лянгаш
Прыгатаваны лянгаш

Ля́нгаш (падпламеньнік; вуг. Lángos) — нацыянальная вугорская страва з бульбянога цеста, выпяканая аладка. Назва паходзіць ад спосабу яго прыгатаваньня паблізу полымя (ад вуг. láng — полымя). У цяперашні час лянгаш гатуюць, смажачы на алеі.

Цеста замешваецца з мукі, малака, варанае бульбы, дрожджаў. Лянгашы падаюць да стала з натаркаваным часныком, часнычным сокам, часнычным маслам, сьмятанай і сырам, альбо іншымі закрасамі (лечам, кетчумам, шынкай і да т. п.).

Смажаньне лянгашаў

Лянгашы прадаюцца ў пунктах хуткага харчаваньня (г. зв. фаст-фудах) ня толькі ў Вугоршчыне, але таксама ў Румыніі і Сэрбіі, дзе яны вядомыя пад назовам лянгуш; вядомыя яны ў Славаччыне, Чэхіі, Аўстрыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лянгашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў