Ляндварова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ляндварова
Lentvaris
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Lentvaris COA.svg Flag of Lentvaris.png
Герб Ляндварова Сьцяг Ляндварова
Павет: Віленскі
Раён: Троцкі
Насельніцтва: 11 417 (2010)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°40′21″ пн. ш. 25°04′57″ у. д. / 54.6725° пн. ш. 25.0825° у. д. / 54.6725; 25.0825Каардынаты: 54°40′21″ пн. ш. 25°04′57″ у. д. / 54.6725° пн. ш. 25.0825° у. д. / 54.6725; 25.0825
Ляндварова на мапе Летувы
Ляндварова
Ляндварова
Ляндварова
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ляндварова (па-летувіску: Lentvaris, па-польску: Landwarów) — места ў Летуве, цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва 11 417 чал. (2010). Знаходзіцца за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Горадню, Коўна.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Ляндварова»[1][2] мае нямецкае паходжаньне і ўтварыўся ад словаў Land (зямля) і Warte (варта).

Варыянты назвы места ў беларускіх тэкстах: Ляндварава, Ляндвараў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя пасяленьні існавалі тут яшчэ ў ХІХІІ стст.

Брама сядзібы Тышкевічаў

У розныя часы Ляндварова знаходзілася ў валоданьні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бэнэдэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясьціна апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.

У 1850 Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзэф Тышкевіч. У 1862 праз паселішча прайшла чыгунка. Станам на 1881 у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 — 39.

У 1920 Ляндварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва. 10 кастрычніка 1939, згодна зь летувіска-савецкай дамовай, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Летувы.

3 жніўня 1946 Ляндварова атрымала статус места. У 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ляндварова працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
  • Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панне Марыі (1910—1926)
  • Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца (1905)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ляндварова // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 203.
  3. ^ Landwarowo // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 75.
  4. ^ Ландварово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ляндваровасховішча мультымэдыйных матэрыялаў