Лян (Францыя)
| Лян | |||||
| Laon | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Эна | ||||
| Рэгіён: | Пікардыя | ||||
| Плошча: | 42 км² | ||||
| Вышыня: | 183 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 26 175 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°33′50″ пн. ш. 3°37′28″ у. д. / 49.56389° пн. ш. 3.62444° у. д.Каардынаты: 49°33′50″ пн. ш. 3°37′28″ у. д. / 49.56389° пн. ш. 3.62444° у. д. | ||||
|
Лян на мапе Францыі
Лян
|
|||||
| http://www.ville-laon.fr/ | |||||
Лян (па-француску: Laon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эна ў рэгіёне Пікардыя. Насельніцтва гораду складае 26 175 чалавек, паводле зьвестак на 2008 год. Старая частка гораду разьмешчана на ўзгорку вышынёй 188 мэтраў, ля падножжа разьмешчаны новыя раёны гораду.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Разьмяшчэньне гальскага паселішча на вяршыні натуральнага ўзвышэньня заахвоціла рымлянаў умацаваць гэта месца, даўшы яму назву Laudunum.
У V стагодзьдзі сьвяты Рэмігіюс, зьяўляючыся мясцовым выхадцам, прызначыў Лян рэзыдэнцыяй аднаго з падначаленых яму біскупаў. Тут нарадзілася Бэртрада, маці Карла Вялікага. Іхныя нашчадкі яшчэ больш ўзьвялічылі горад, зрабіўшы яго адным з галоўных цэнтраў палітычнага жыцьця ў франскай дзяржаве. Тут нарадзіліся каралі Францыі Людовік IV і яго сын Лётар III. Толькі з прыходам да ўлады Гуга Капэта ў 987 годзе францускія каралі канчаткова зацьвердзілі сваю сталіцу ў Парыжы.
Ключавой падзеяй сярэднявечнай гісторыі Ляна было паўстаньне мяшчанаў супраць біскупа Годры, падушанае Людовікам VI. Падчас Стогадовай вайны горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, аднак у ваеннай гісторыі застаўся дзякуючы бітвы пры Ляне 1814 году паміж хаўрусьнікамі расейска-прускімі войскамі пад камандаваньнем прускага фэльдмаршала Гебгарда Блюхера, і французамі пад правадырствам Напалеона. Французы беспасьпяхова штурмавалі крэпасьць Ляна на высокім пагорку, а потым адкаціліся пад ударамі Блюхера.
Падчас Франка-прускай вайны ў 1870 годзе нейкі інжынэр падарваў парахавы склад, загубіўшы 500 мяшчанаў і пашкодзіўшы сьцяну сабора; ніжні горад моцна пацярпеў ад бамбардзіровак на зыходзе Другой сусьветнай вайны.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
Галоўнай гарадзкой славутасьцю ва ўсе часы быў сабор Нотр-Дам — адзін з найбольш дасканалых узораў паўночнафранцускага гатычнага стылю. Ён быў пабудаваны ў XII стагодзьдзі, дабудоўваўся ў 1205—1215 гадах. Да таго ж часу належаць будынак суседняга манастыра й царква сьвятога Мартына. Вялікая падземная заля ў гатычным стылі цяпер прыстасавана пад шпіталь. У гарадзкім музэі выстаўлены рэдкія сярэднявечныя рэчы й карціны братоў Ленэн — ураджэнцаў Ляна. У двары музея месьціцца капліца, выбудаваная ў XII стагодзьдзі тампліерамі. На адной з плошчаў стаіць помнік яшчэ аднаму лянцу — Жаку Маркету, які першым з эўрапейцаў наведаў вярхоўі ракі Місысыпі.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лян (Францыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |