Лярабанга (мячэт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мячэт
Лярабанга
Larabanga
Краіна Гана
Вёска Лярабанга
Каардынаты 9°13′4″ пн. ш. 1°51′30″ з. д. / 9.21778° пн. ш. 1.85833° з. д. / 9.21778; -1.85833Каардынаты: 9°13′4″ пн. ш. 1°51′30″ з. д. / 9.21778° пн. ш. 1.85833° з. д. / 9.21778; -1.85833
Канфэсія іслам
Тып будынка мячэт
Архітэктурны стыль Sudano-Sahelian architecture[d]
Дата заснаваньня XVII стагодзьдзе
Статус Ghana’s material cultural heritage[d][1]
Лярабанга на мапе Ганы
Лярабанга
Лярабанга
Лярабанга
Лярабанга на Вікісховішчы

Мячэ́т Лярабанга — мячэт «суданскага» стылю ў вёсцы Лярабанга (Гана), помнік глінянай архітэктуры. Заснаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя (паводле іншых зьвестак — у XIII або ў XV стагодзьдзі) вандроўнымі мусульманамі-гандлярамі[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няякасная рэстаўрацыя, праведзеная ў 1970-х, нанесла будынку значныя пашкоджаньні[3]. У 2000 падчас моцнага шторму адзін зь мінарэтаў абваліўся. Як вынік, мячэт у тым самым року быў занесены ў Сьпіс сусьветных славутасьцяў пад назіраньнем Фундацыі сусьветных славутасьцяў. Пасьля гэтага адбылася яго рэстаўрацыя на сродкі гранту American Express[4], што адначасна стала штуршком да разьвіцьця забытае тэхнікі пабудовы з гліны.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мячэт мае чатыры ўваходы — асобна для старэйшынаў, мужчын, жанчын і муэддына. У яго, у адрозьненьне ад большасьці мячэтаў у сьвеце, маюць права заходзіць немусульмане, што прываблівае сюды турыстаў[2].

У мячэце захоўваецца Каран, датаваны прыкладна XVII стагодзьдзем.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
  2. ^ а б Деревня Ларабанга (рас.) Достопримечательности Тамале (Гана). Turspeak. Праверана 15 лістапада 2012 г.
  3. ^ Larabanga Mosque (анг.). World Monuments Fund. Праверана 15 лістапада 2012 г.
  4. ^ Larabanga Mosque to be restored (анг.) Ghana Web Праверана 15 лістапада 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лярабанга (мячэт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў