Лярс Бэндэр
| Лярс Бэндэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 красавіка 1989 Розэнгайм, ФРН |
|
| Рост | 183 | |
| Вага | 68 | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баер Левэркузэн | |
| Нумар | 8 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1993—1999 1999—2002 2003—2006 |
Бранэнбург Унтэргахінг Мюнхэн-1860 |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2009 2009— |
Мюнхэн-1860 Баер |
58 (4) 72 (8) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2011— | Нямеччына | 9 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Лярс Бэндэр (па-нямецку: Lars Bender; нарадзіўся 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баер» зь Левэркузэну й нацыянальную зборную Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Клюбная кар’ера [рэдагаваць]
Лярс нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Свэнам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюба «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэна, у «Мюнхэн-1860». Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля.
У 2009 годзе перайшоў у клюб «Баер», склаўшы з клюбаў трохгадовую дамову[1].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў. У верасьні 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскай гульні супраць зборнай Польшчы.
Сям’я [рэдагаваць]
Мае брата-блізьнюка Свэна Бэндэра, гульца дортмундзкай «Барусіі».
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Einigung: Bender wechselt sofort nach Leverkusen. transfermarkt.de.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ноер (бр) · 2 Гюндаган · 3 Шмэльцэр · 4 Гевэдэс · 5 Гумэльс · 6 Хедыра · 7 Швайнштайгер · 8 Эзіль · 9 Шурле · 10 Падольскі · 11 Клёзэ · 12 Візэ (бр) · 13 Мюлер · 14 Бадштубэр · 15 Бэндэр · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Кроос · 19 Гётцэ · 20 Баатэнг · 21 Ройс · 22 Цылер (бр) · 23 Гомэс · Трэнэр Лёў |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Лярс Бэндэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў