Лясная куніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лясная куніца
Martes martes crop.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Атрад Драпежныя
Род Куніцы
Від Лясная куніца
Бінамінальная намэнклятура
Martes martes L.
Арэал
Leefgebied boommarter.JPG

Лясная куніца або жаўтадушка[1] (Martes martes) — від сысуноў зь сямейства куніцавых (Mustelidae). Жыве ў Эўропе і заходніх частках Азіі і засяляе галоўным чынам лясныя мясцовасьці. У адрозьненьне ад сваёй сваячкі каменнай куніцы, лясная куніца пазьбягае людзкіх паселішчаў. Лясная куніца — стэнабіёнтная жывёла, аддае перавагу хваёвым і мяшаным лясам. У гаспадарцы выкарыстоўваецца ў якасьці аб’екту паляваньня[2].

Марфалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэрсьць лясной куніцы мае каштанавы ці цёмна-руды колер з жаўтаватай круглявай гарлавой плямай, якая, у адрозьненьне ад каменнай куніцы, не раздвоеная. Зімовая футра доўная і шаўкавістая, улетку — карацейшая і шорсткая. Цела куніцы прадаўгаватае з адносна кароткімі лапкамі і валасяным покрывам на ступнёх. Хвост даволі доўгі і пухнасты, ягонай функцыяй зьяўляецца захаваньне балянсу пры лазаньні і скаканьні. На галаве ёсьць аблямаваныя жоўтай палоскай трохкутныя вушы, нос у адрозьненьне ад каменных куніцаў цёмны. Даўжыня цела складае ад 45 да 58 см, даўжыня хваста — ад 16 да 28 см, а вага — ад 0,8 да 1,8 кг. Самцы ў сярэднім на 30% цяжэйшыя за самак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  2. ^ Файбіч, А. М. Аналіз узроставага складу эксплатуемай папуляцыі лясной куніцы (Martes martes L.) // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 2, Химия. Биология. География. — 2011. — № 2. — С. 29—31.

Commons-logo.svg  Лясная куніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў