Лясэ Шэнэ
| Лясэ Шэнэ | ||
![]() |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 траўня 1986 (26 гадоў) Глёструп, Данія |
|
| Рост | 178 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аякс | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 2006—2008 2008—2012 2012— |
Гээрэнвээн Дэ Граафсхап НЭК Аякс |
0 (0) 70 (12) 101 (22) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2009— | Данія | 11 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Лясэ Шэнэ (па-дацку: Lasse Schøne; 27 траўня 1986, Глёструп, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нідэрляндзкага клюба «Аякс» і нацыянальнай зборнай Даніі.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Выхаванец клюба «Люнгбю» ужо ў шаснаццацігадовым узросьце быў заўважаны скаўтамі нідэрляндзкага «Гээрэнвээна», аднак у першую каманду патрапіць гэтак ня здолеў і нават думаў аб вяртаньні ў Данію.
«Дэ Граафсхап» [рэдагаваць]
У 2006 годзе Шэнэ быў запрошаны ў «Дэ Граафсхап», у складзе якога дэбютаваў 11 жніўня 2006 году ў сустрэчы супраць клюба «Гоў Эгэд Іглз». Усяго ў сэзоне згуляў у 36 матчах і забіў 5 мячоў[1]. Спачатку ў асноўным выходзіў на замену, але пазьней стаў футбалістам асноўнага складу.
«НЭК» [рэдагаваць]
Пачынаючы з сэзона 2008—2009 гадоў выступаў за «НЭК», зь якім падпісаў трохгадовы кантракт. У сэзоне 2009—2010 гадоў практычна не гуляў з-за сур’ёзнай траўмы калена.
«Аякс» [рэдагаваць]
18 красавіка 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Аяксам»[2].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
За моладзевую зборную Даніі выступаў у пэрыяд з 2007 па 2008 гады, згуляў 9 матчаў, забіў адзін гол. У нацыянальнай зборнай Даніі дэбютаваў 12 жніўня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі[3]. Быў уключаны Мортэнам Ольсэнам у заяўку зборнай Даніі на чэмпіянат Эўропы 2012 году.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Lasse Schøne. Voetbal International
- ^ Ajax contracteert Lasse Schöne. Ajax.nl
- ^ Lasse Schøne > Freundschaft 2009. weltfussball.de
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лясэ Шэнэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Дэ Граафсхап»
- Прафайл на сайце нацыянальнай зборнай Даніі
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Андэрсэн (бр) · 2 Кр. Поўльсэн · 3 К’яер · 4 Агер · 5 С. Поўльсэн · 6 Якабсэн · 7 Квіст · 8 Эрыксэн · 9 Крон-Дэлі · 10 Ромэдаль · 11 Бэнтнэр · 12 Б’елян · 13 Акарэ · 14 Шэнэ · 15 Сыльбэрбаўэр · 16 Ліндэгор (бр) · 17 Пэдэрсэн · 18 Вас · 19 Я. Поўльсэн · 20 Каленбэрг · 21 Сымлінг · 22 Шмэйхель (бр) · 23 Мікельсэн · Трэнэр Ольсэн |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
