Лятучая Рыба (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лятучая Рыба
Лятучая Рыба
Лацінская назва Volans
 · у родным склоне Volantis
 · скарот Vol
Простае ўзьняцьцё 8г
Схіленьне −70°
Квадрант SQ2
Плошча 141 кв. гр. (76-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 12
Зорак з плянэтамі 2
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка β Vol (3,77m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 293
(19,35 сьв. г., 5,93 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +15° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка.

Ляту́чая Ры́ба (па-лацінску: Volans, Vol) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Гэта адно з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана, і ўпершыню выяўленых на 35-см нябесным глёбусе, створаным у 1597 (ці 1598) годзе ў Амстэрдаме Плянцыем і Ёдакусам Хондыем. Першым зорным атлясам, у якім зьявілася сузор’е, была «Ўранамэтрыя» Ёгана Баера 1603 году.[1] Нямецкі астраном Ёган Кеплер называў гэтае сузор’е Верабей (па-лацінску: Passer).[2]

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зоркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сузор’і знаходзяцца дзьве кратныя зорныя сыстэмы: γ Лятучай Рыбы (падвойная) і ε Лятучай Рыбы — іх можа назіраць у малы тэлескоп. Зоркі Гамы маюць чацьвертую і шостую зорныя велічыні, а зоркі Эпсылёна — чацьвертую і восьмую.[3][4]

Аб’екты глыбокага космасу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 300 млн сьв. гадоў ад зямлі ў сузор’і Лятучай Рыбы знаходзіцца кольцападобная галяктыка AM 0644-741, якая мае неафіцыйную назву «Кольца Ліндсэй-Шэплі» (анг. Lindsay-Shapley ring), паводле яе адкрывальнікаў — Гарлава Шэплі і яго вучня Эрыка Ліндсэя.[5] Яна была знойдзеная каля Вялікага Магеланавага Воблака ў 1960 годзе.[5]

У сузор’і таксама месьціцца NGC 2442прамежная сьпіральная галяктыка, якая знаходзіцца за 50 млн сьв. гадоў ад Зямлі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Staal 1988, ст. 244.
  2. ^ Volans Constellation // Top Astronomer (анг.)
  3. ^ Volans // SEDS (анг.)
  4. ^ Ridpath & Tirion 2007.
  5. ^ а б Lindsay-Shapley Ring (AM0644-741)(анг.) The Encyclopedia of Science

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
  • Staal, Julius D. W. The New Patterns in the Sky. — McDonald and Woodward Publishing Company, 1988. — ISBN 0-939923-04-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лятучая Рыба (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 08г 00х 00с, −70° 00′ 00″