Ляхавічы
| Ляхавічы | |||||
Фартэцыя, рэканструкцыя |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1572 | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Ляхавіцкі | ||||
| Насельніцтва: | 10 997[1] (2009) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1633 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225372 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53° пн. ш. 26° у. д. / 53° пн. ш. 26° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 26° у. д. / 53° пн. ш. 26° у. д. | ||||
|
Ляхавічы на мапе Беларусі
Ляхавічы
|
|||||
Ля́хавічы — места ў Беларусі, на рацэ Ведзьма. Адміністрацыйны цэнтар Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 10 997[1] чалавек (2009). Знаходзяцца за 225 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец, празь места праходзіць аўтамабільная дарога Берасьце — Русінавічы.
Ляхавічы — колішняя сталіца графства на гістарычнай Наваградчыне.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Тапонім «Ляхавічы», імаверна, утварыўся ад назвы першых пасяленцаў — ляхаў (раней гэтак называлі палякаў). Не адкідваецца і зьвязак з прозьвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі[2]. Сама мянушка «лях/ляхі» зьявілася (з дасьледаваньняў М. Турыянскага) у VII—IX ст. зь міграцыяй у Польшчу габрэяў з Заходняй Эўропы. Словы «ляхем-панем» ў гаворцы габрэяў з Гішпаніі азначаюць чалавека, які займаецца вырошчваньнем зерня жыта і грэчкі на хлеб, грэчкасея і абшарніка, вольнага гаспадара свайго двара, працаўніка на зямлі і набожнага чалавека, які пакінуў паганскія звычкі жыць хітрыкаю, рабаваньнем, паляваньнем і зьбіральніцтвам, прыняў Сьв. Хрост і адцураўся ад полігаміі.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя пісьмовыя згадкі пра Ляхавічы як цэнтар воласьці (маёнтку) датуюцца ХV ст.[3]. У 1-й пал. ХVI ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Гаштольдаў, з 1551 — вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
З 1572 году Ляхавічамі валодалі Я. Хадкевіч і ягоныя нашчадкі, якія з канца ХVI ст. пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У кан. ХVI ст. тут збудавалі мураваны замак. У ХVII ст. Ляхавічы атрымалі статус мястэчка[4], уваходзілі ў Наваградзкі павет. Узімку 1595—1596 казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспасьпяхова штурмавалі фартэцыю[3]. У 1635 праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. Станам на 1635 тут было 215 дымоў[3].
За часамі Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) у 1660 маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак ня здолеў яго захапіць. У ХVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Масальскіх. У 1775 сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 места ўвайшло ў Случарэцкі павет.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 зрабіліся цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні.
Будова лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я дала штуршок эканамічнаму разьвіцьцю Ляхавічаў. Станам на кан. ХІХ ст. у мястэчку было 155 двароў, царква, сынагога, 6 габрэйскіх малітоўных дамоў, школа, лякарня, гаршковы завод, 30 крамаў, 3 карчмы, 3 кірмашы, праводзіліся штотыднёвыя таргі[5]. На 1900 — мелася паштовая станцыя, працавала 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.
- Даўнія графічныя выявы Ляхавічаў
-
«Аблога Ляхавіцкага замка», 1660
-
Фартэцыя, прарысоўка з пляну аблогі
У Першую сусьветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі, увосень таго ж году — бальшавікі, 17 красавіка 1919 — польскія войскі, у ліпені 1920 — зноў бальшавікі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Ляхавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. 27 чэрвеня 1931 паселішча зноў атрымала статус места, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малая Лотва й чыгуначнаю станцыю Ведзьма[6].
У 1939 Ляхавічы ўвайшлі ў БССР. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Места на старых фатаздымках
-
Стары касьцёл па пераробцы на царкву, зьнішчаны бальшавікамі ў 1960-я
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1897 — 5016 чал.[7]
- XX стагодзьдзе: 1939 — 5,1 тыс. чал.; 1959 — 4,5 тыс. чал.; 1989 — 10,7 тыс. чал.[8]; 1997 — 12,5 тыс. чал.[9]; 2000 — 11,7 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 11,6 тыс. чал.; 2008 — 11,7 тыс. чал.; 2009 — 10 997[1] чал. (перапіс)
Адукацыя [рэдагаваць]
У Ляхавічах працуюць аграрны каледж, школа-гімназія, 3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дзіцячая спартовая школа.
Мэдыцына [рэдагаваць]
Мэдычныя паслугі надаюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.
Забудова [рэдагаваць]
Сыстэма плянаваньня Ляхавічаў радыяльна-прамянёвая. На галоўнай вуліцы (дзялянка шашы Баранавічы — Русінавічы) знаходзяцца будынкі аграрнага каледжу, камбінату побытавага абслугоўваньня, унівэрмага, 4-5-павярховыя жылыя дамы. Да цэнтральнай вуліцы прылягаюць два пляцы — адміністрацыйна-грамадзкі і культурны цэнтар места. Аблічча галоўнай вуліцы фармуюць будынак раённай адміністрацыі, дом сувязі і банк, дом культуры. На вуліцы 17 Верасьня месьцяцца рэстаран і кавярня, гасьцініца, крама. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова прысядзібнага тыпу. Будуюцца 2—4-павярховыя жылыя дамы. У паўднёва-ўсходняй частцы места знаходзіцца мікрараён, забудаваны пераважна 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Прамысловая зона канцэнтруецца на паўднёвы ўсход ад асноўнай жылой тэрыторыі, у раёне чыгуначнай станцыі.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Чатыры будаўнічыя арганізацыі.
| Пералік прадпрыемстваў Ляхавічаў |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[11].
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьв. Язэпа (Юзэфа[12]; 1907)
- Могілкі старыя хрысьціянскія, капліцы (XIX ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Гаспадарчы двор Тызенгаўзаў-Патоцкіх (XVIII—ХХ ст.)
- Замак (XV—XVIII стст.)
- Капліца Сьв. Ганны (XVI—ХХ ст.)
- Касьцёл Сьв. Войцеха (XV ст.)
- Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа[13] (XVII ст.)
- Лецішча Патоцкіх «Рэпіхава» (XIX ст.)
- Мячэт (1815)
- Сынагога «Вялікая» (XVI—XX ст.)
- Сядзіба «Гажэвічы»
- Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
- Сядзіба Бохвіцаў (XVIII ст.)
- Сядзіба Масальскіх (XIX ст.)
- Палац Сапегаў-Ябланоўскіх (XVIII ст.)
- Факторыя «Голдавічы» (XV—XX ст.)
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Фёдар Еўлашоўскі (1546—1604) — грамадзкі дзяяч, пісьменьнік Вялікага Княства Літоўскага
- Францішак Ксавэры Несялоўскі (1771—1845) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Сяргей Пясэцкі (1901—1964) — польскі пісьменьнік
- Якуб Шынкевіч (1884—1966) — татарскі рэлігійны й грамадзкі дзеяч Беларусі, Летувы, Польшчы, доктар арыенталістыкі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 218.
- ^ а б в Ляхавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 239.
- ^ Ляхавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 430.
- ^ Ляховичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 12 czerwca 1931 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Lachowicze w powiecie baranowickim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 56, poz. 448 (пол.)
- ^ Ляхавічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Ляховичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Ляхавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 429.
- ^ Ляховичи (Ляхавiчы, Lyakhovichi) на Гербы Брестской области
- ^ Ляховичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
- ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 207.
- ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 433.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Lachowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 56.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ляхавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||