Ляцыё Рым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляцыё
Поўная назва Società Sportiva Lazio S.p.A.
Заснаваны 9 студзеня 1900
Горад Рым, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 70 634
Прэзыдэнт Кляўдыё Лятыта[d]
Кіраўнік Кляўдыё Лятыта[d]
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sslazio.it (італ.)​ (анг.)

«Ля́цыё» (па-італьянску: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рыму. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), шасьціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА (1999) і Супэркубка УЭФА (1999).

Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Сэрыі A. Клюб меў першы буйны посьпех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Сэрыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі «Ляцыё», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі й дасягнулі фіналу Кубка УЭФА ў 1998 годзе.

«Ляцыё» традыцыйна мае блакітныя кашулі й шорты зь белымі шкарпэткамі. Іхны стадыён «Стадыё Алімпіка» мае ўмяшчальнасьць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Ляцыё» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клюбамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаяньне вядзецца з 1929 году[2].

Клюб «Ляцыё» зьяўляецца спартовым клюбам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартовых дысцыплінаў у агульнай складанасьці, больш чым любое іншае спартовае аб’яднаньне ў сьвеце[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дошка ў памяць стварэньня «Ляцыё» на плошчы Свабоды ў Рыме

Спартовая арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 году ў раёне Прато ў Рыме былым вайскоўцам Люіджы Біджарэльлі[4]. «Ляцыё» ёсьць першай футбольнай камандай з Рыму, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская фэдэрацыя футболу стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры й на поўдні Італіі. Клюб у першыя гады існаваньня лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клюбу «Пра Вэрчэльлі», у 1914 годзе — «Касале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».

У 1927 годзе клюб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднаньне ўсіх клюбаў гораду ў адзіну каманду «Рома». Клюб гуляў у першым сэзоне Сэрыі А, якая была арганізаваная ў 1929 годзе, на чале зь легендарным італьянскім нападнікам Сыльвіё Піёляй[5]. Найвышэйшая выніковай пазыцыя клюбу ў даваенныя часы ёсьць другое месца ў 1937 годзе.

У 1950-я гады клюб займаў пазыцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958 году. «Ляцыё» ўпершыню вылецела з найвышэйшага дывізіёну італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Сэрыю Б, але вярнулася ў найвышэйшы дывізіён праз два гады. Пасьля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клюб зноўку атрымаў паніжэньне ў клясе ў сэзоне 1970—1971 гадоў[6]. Вярнуўшыся ў Сэрыю А ў сэзоне 1972—1973 гадоў, «Ляцыё» адразу ж нечакана сталася адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам зь «Мілянам» і «Ювэнтусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клюб гулялі такія гульцы, як то капітан Джузэпэ Ўілсан, а таксама паўабаронцы Лючана Рэ Чэконі й Марыё Фрусталюпі й нападнік Джорджа Чынальля. Пасаду галоўнага трэнэра займаў Тамаза Маэстрэльлі[7].

Тытулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Італіі Аб Люка Пэлегрыні (ар. Ювэнтус) 1999
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Патрык 1993
5 Сьцяг Уругваю ПА Матыяс Вэсына 1991
6 Сьцяг Японіі ПА Даіці Камада 1996
7 Сьцяг Бразыліі Нап Фэліпэ Андэрсан 1993
8 Сьцяг Францыі ПА Матэо Гендузі (ар. Марсэль) 1999
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Пэдра 1987
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Люіс Альбэрта 1992
13 Сьцяг Італіі Аб Алесіё Раманьёлі 1995
15 Сьцяг Італіі Аб Нікалё Казале 1998
17 Сьцяг Італіі Нап Чыра Імобіле (капітан) 1990
18 Сьцяг Даніі Нап Густаў Ісаксэн 2001
19 Сьцяг Аргентыны Нап Валентын Кастэльянас 1998
20 Сьцяг Італіі Нап Матыя Дзаканьні 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Парагваю Нап Дыега Гансалес 2003
23 Сьцяг Альбаніі Аб Эльсэід Хюсай 1994
28 Сьцяг Італіі ПА Андрэ Андэрсан 1999
29 Сьцяг Італіі ПА Мануэль Ляцары 1993
32 Сьцяг Італіі ПА Данілё Катальдзі 1994
33 Сьцяг Італіі Бр Люіджы Сэпэ (ар. Салернітана) 1991
34 Сьцяг Гішпаніі Аб Марыё Хіля 2000
35 Сьцяг Грэцыі Бр Хрыстас Мандас 2001
65 Сьцяг Італіі ПА Нікалё Равэльля (ар. Ювэнтус) 2001
70 Сьцяг Партугаліі Нап Сана Фэрнандыш 2006
77 Сьцяг Чарнагорыі Аб Адам Марушыч 1992
87 Сьцяг Італіі Нап Крыстыяна Лямбардзі 1995
94 Сьцяг Італіі Бр Іван Провэдэль 1994

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Stadio Olimpico». uefa.com
  2. ^ «Il Derby della Capitale». cbc.ca
  3. ^ «La Storia». S.S. Lazio
  4. ^ «Club info». S.S. Lazio
  5. ^ «Silvio Piola». cronologia.leonardo.it
  6. ^ «Italy 1970/71». RSSSF.
  7. ^ «La Lazio di Re Cecconi»(недаступная спасылка). Vecchiasignora.com.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]