Ляшукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляшукі
польск. Eliaszuki
Ляшукі
Былая назва: Ільяшукі
Мясцовая назва: Ляшукі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 92 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 23.7° у. д. / 52.91667; 23.7Каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 23.7° у. д. / 52.91667; 23.7
Ляшукі на мапе Польшчы
Ляшукі
Ляшукі
Ляшукі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ляшукі́ (па-польску: Eliaszuki, на мясцовай беларускай гаворцы: Ляшукі́[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Старым Ляўкове[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляшукі заснавалі мужыкі з Старога Ляўкова на пачатку 18 ст. Сям’я Ільяшукоў атрымала дазвол на стварэньне пасекаў у незаселеных лясох нараўкоўскіх добраў. На мяжы фальваркаў Старое Ляўкова і Лука былі створаныя невялікія пасяленьні ўва ўрочышчах: Ельнік (Міхал Ільяшук з сынамі Антонам і Язэпам), Воўчае Горла (Хведар Ільяшук з сынамі Ільлём ды братам Язэпам) ды Васількаў Кут (Мацей Ільяшук з сынамі Якубам, Яльёнам ды Міколам)[1]. У міжваенны пэрыяд Ляшукі прыналежалі да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 249 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 230 былі запісаныя беларусамі і 19 палякамі)[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ляшукі (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
  2. ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.