Ляэнэ-Вірумаа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Ляэнэ-Вірумаа
Jõgevamaa
Lääne-Virumaa vapp.svg
Lääne-Virumaa lipp.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Эстоніі Эстонія
Адміністрацыйны цэнтар Раквэрэ
Найбольшы горад Раквэрэ
Старэйшына Урмас Там
Насельніцтва (2009) 67 151[1] чалавек
Шчыльнасьць 19,4 чал./км²
Плошча 3628 км²
Месцазнаходжаньне Ляэнэ-Вірумаа
Ляэнэ-Вірумаа на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ляэнэ-Вірумаа (па-эстонску: Lääne-Virumaa або Lääne-Viru maakond) — павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. З поўначы амываецца водамі Фінскага заліва. Мяжуе з паветамі Іда-Вірумаа на ўсходзе, Йыгевамаа на поўдні і Хар’юмаа і Ярвамаа на захадзе. Адміністрацыйны цэнтар — горад Раквэрэ. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 2 горада і 13 воласьцяў. Паўднёвая частка павета знаходзіцца ў межах Пандыверэскага ўзвышша. Там разьмяшчаецца шырокая карставая зона, адкуль бяруць пачатак многія рэкі.

У павеце знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі Лахемааскі нацыянальны парк.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ляэнэ-Вірумаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў