Ля Скаля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Teatro alla Scala, ноччу
Iнтэр’ер тэатру

Ля Скаля (па-італьянску: Teatro alla Scala) — адзін з найбольш прэстыжных опэрных дамоў сьвету, які знаходзіцца ў Міляне, Італія. Пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, калі 3 жніўня 1778, на загад імпэратрыцы Аўстрыі Марыі Тэрэзіі, быў пабудаваны новы будынак на месца колішняга спаленага раней.

Тэатар атрымаў такую назву праз тое, што быў узьведзены на месцы касьцёла XIV стагодзьдзя, Santa Maria alla Scala. Бомбавыя налёты ў 1945 годзе ў часе Другой Сусьветнай вайны спрычыніліся да разбурэньня тэатру, але ён быў адбудаваны пасьля вайны ў 1946. Цяпер тэатар умяшчае 3600 гледачоў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jacob, Naomi E., and Robertson, James C., Opera in Italy (1948; repr. 1970)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ля Скалясховішча мультымэдыйных матэрыялаў