Лёзьненскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лёзьненскі раён

(Лёзненскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус палітычная тэрытарыяльная адзінка[d], адміністрацыйная адзінка[d] і раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лёзна
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Іван Фёдараў[d][1]
Насельніцтва (2018) 15 285[2]
Шчыльнасьць 11 чал./км²
Плошча 1417,63[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 171 м[4]
Месцазнаходжаньне Лёзьненскага раёну
Лёзьненскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-38
Паштовыя індэксы 211 2хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лёзьненскі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 15 285 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Лёзна.

На захадзе мяжуе зь Сеньненскім, поўначы — зь Віцебскім, на поўдні з Аршанскім і Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласьці Беларусі, на ўсходзе — з Руднянскім раёнам Смаленскай вобласьці Расеі.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раёну ўзгорыста-раўнінная. Паўночная частка раёну знаходзіцца ў межах Віцебскага ўзвышша, паўднёвая — у межах Лучоскай нізіны. Найвышэйшы пункт — гара Гаршэва на Віцебскім узвышшы — 296 м; найбольш нізкая адзнака — урэз Лучосы на паўднёвым захадзе — 142 м.

Геалягічная будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Сучасная паверхня складзеная з канцова-марэнавых і флювіягляцыянальных утварэньняў паазерскага ледавіка, на поўдні па даліне Лучосы вылучаюцца азёрна-ледавіковыя адклады старажытнага прыледавіковага вадаёму; ніжэй — утварэньні сожаўскага, дняпроўскага, у асобных выпадках, бярэзінскага зьледзяненьняў. Агульная магутнасьць антрапагенных адкладаў 30—60 м, на поўначы да 140 м; пад імі залягаюць дэвонскія, да 480 м, пароды.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З карысных выкапняў у Лёзьненскім раёне ёсьць пясок, пяскова-жвіровыя сумесі, жвір, гліна, даляміты, торф, бузы.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -8,2 °С, ліпеня 17,5 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду складае 183 дні.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне налічваецца 28 малых рэчак, 16 ручаёў. Самая вялікая рака — Лучоса, яе прытокі — Чарніца, Сухадроўка, Мошна, Узьменка, Вярхіта, Ардзяжанка і іхнія прытокі. У межах раёну існуе 28 гаспадарчых пітных студняў. Для забору вады на пітныя і гаспадарчыя патрэбы дзейнічае 201 сьвідравіна. Водаспажываньне ў раёне складае 1766 тыс. м³ за год. Штороку ў падземных водах утрыманьне шкодных рэчываў павялічваецца на 1,5 мг на 1 літар.

У межах раёну існуе Дабрамысьленскае вадасховішча, 14 невялікіх азёраў, 13 сажалак і 5 буйных азёраў, якія маюць сваю прыцягальнасьць: Буёўскае, Грабеніцкае, Зелянское, Сітненскае, Шэлахава.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы займаюць займаюць 37,2 % тэрыторыі. У паўночнай частцы — яловыя лясы разам зь ліставымі пародамі. На ўзвышшах лясы пераходзяць да ялова-хваёвыя, або хваёвыя, у нізінах прымешваюцца шырокаліставыя пароды, або алешнікі, у падлеску — у большасьці алешына, асіна, рабіна, крушына, ляшчына. У ніжнім ярусе — папараць, маліна, брусьніцы, чарніцы, ятрышнік. Добра разьвіты мшысты покрыў.

Пад балотамі 2,6 % тэрыторыі. Расьліннасьць балотаў разнастайная: травы, дрэвы, хмызьняк з чорнай алешыны з крушынай. Травы — асот, шабельнік, лотаць, вахта, чальчак.

Жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З паляўніча-прамысловых жывёлаў водзяцца лісіца, заяц, куніца, янот, норка, вавёрка, дзік, курапатка, рабчык, глушэц, цецярук. Віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: чорны бусел, вялікі ўліт(en), буры мядзведзь, вялікі бугай, барсук, рысь.

Ахова прыроды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну разьмешчаны Бабінавіцкі рэспубліканскі заказьнік плошчай 115 кв.км. У склад запаведніку ўваходзіць мясцовы батанічны заказьнік Мядзведжая цыбуля, плошчай 50 га.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2006 году — 18,9 тысячы чалавек (у тым ліку ў мястэчку Лёзна 6,4 тыс. чалавек, у сельскай мясцовасьці 12,5 тыс.); 1 студзеня 2008 году — 18,5 тыс. чалавек; 2009 год — 17 695 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 15 734 чалавекі[6]; 2017 год — 15 580 чал.[7]; 2018 год — 15 285 чал.[2]

На дзель працаздольнага насельніцтва прыходзіцца 56 % ад агульнага ліку жыхароў раёну. Дзеці ў веку да 15 рокаў складаюць 16 %, моладзь у веку да 31 року — 22 %.

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:

У Лёзьненскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 10 рэлігійных суполак 4 канфэсіяў: 6 праваслаўных, 1 рымска-каталіцкая, 1 эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, 2 хрысьціянаў веры эвангельскай.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малочна-мясная жывёлагадоўля; вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, лён, цукровыя буракі, бульба, рапс, гародніна. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. У вёсцы Дабрамысьлі дзейнічае ГЭС.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя і аўтамабільная шляхі ВіцебскСмаленск, аўтадарогі ВоршаВіцебск, ЛёзнаАрэхаўск; аўтадарожны пункт пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі «Лёзна».

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшая Тройцы ў мястэчку Бабінавічы (1782—1797)
  • Царква Сьвятых Космы і Даміяна ў аг. Веляшковічы (1820)
  • Царква Сьвятога Мікалая ў аг. Веляшковічы (1873)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў вёсцы Жукаўка (1912)
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла ў вёсцы Калышкі (1864)
  • Вуніяцкая царква Ўваскрэшаньня Хрыстова ў мястэчку Лёзна (1786)
  • Царква Сьвятога Мікалая ў вёсцы Сітна (1864)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў вёсцы Стасева (1860)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Эльшнэраў у вёсцы Чарнаручча (XIX стагодзьдзе)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Хоцемля (XVIII стагодзьдзе)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў вёсцы Пагосьцішча

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раён уваходзіць 171 населены пункт. Адміністрацыйна раён падзелены на 6 сельскіх саветаў: Бабінавіцкі, Веляшковіцкі, Дабрамысьлінскі, Крынкаўскі, Лёзьненскі, Яськаўшчынскі.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс населеных пунктаў Лёзьненскага раёну, якія больш не існуюць

Бабінавіцкі сельскі савет: вёскі Бікуны, Бондарава, Вадвынкі, Глінкі, Дзянісаўка, Елянцы, Задняя, Засьценкі, Зелянуха, Іструбішча, Казіміраўка, Камува, Кімбары 1-я, Кімбары 2-я, Кулажанкі, Лабаны, Лаговая, Лапіцкая, Латыгаўка, Ляпёшына, Марудаўшчына, Мурашкі, Новы Стан, Патапенкі, Пісарэўшчына, Пукшына, Рагавая, Самастойкі, Сасенкі, Сьвіціна, Сівітчонкі, Сідараўшчына, Сьляпцы, Фаміно, Хамецкія, Хвашчоўка, Ціхаўка, Шалкунова, Шарава, Юстынаўка, Янава.

Веляшковіцкі сельскі савет: вёскі Агеянкі, Альшуціва, Багуцкі, Балышкі, Бубнова, Бугрына, Валуціна, Варшаўка, Вугляны, Гапонава, Гарэлышы, Голікі, Горы, Грубаўшчына, Гулідава, Жаўняры, Жаўцякі, Жукава, Забалацьце, Зосіна, Кавалеўка, Карусі, Клёпікі, Кралькі, Красная Гара, Лысухі, Любоўві, Мазурына, Марачы, Машкова, Міхайлова, Навасёлкі, Нікіцевкі, Прудзішча, Расказы, Родзіна, Рубекі, Скуграва, Смолікі, Стар, Старая Дуброва, Старынкі, Стральцоўшчына, Сяргееўшчына, Таўпа, Урок, Ушыўка, Юрчанкі, Яміна.

Горбаўскі сельскі савет: вёскі Альхоўка, Асінаўка, Балтувы, Васькіна, Верхні Востраў, Відусы, Гута, Дзікалова, Жукаўка, Зеляніха, Мар’янова, Ніжні Востраў, Партасова, Старынкі, Стары Пень, Сьцяг, Трапашкіна, Фаміно, Шалахоўшчына, Юраўшчына.

Дабрамысьлянскі сельскі савет: вёскі Ануфрэенкі, Астроў, Барані, Барсукі, Вайцякова, Валчкова, Вінакорна, Жалудова, Жукаўка, Заазер’е, Замагілкі, Захарэнкі, Знайдзена, Калодавічы, Капусьціна, Касачы, Качалкіна, Лагуны, Мінчонкі, Навікі, Падворца, Слабада, Сьнегіры, Собалева, Ціханава, Шэлахава, Янкоўцы.

Кавалёўскі сельскі савет: вёскі Бабкі, Бададзелка, Васюціна, Галубоўшчына, Ганчароўка, Гарыны, Гаўрыкі, Глоданкі 1-я, Гламазіна, Грабоценкі, Зараўляны, Казімірава, Казлы, Капусьціна, Каралёва, Касакі, Ляпнёўшчына, Мякці, Несьцяры, Паступаі, Пушча, Сабачонкі, Саплёўшчына, Стайкі, Цішкіна, Цюрэнкі, Цяпюжына, Шарапаўшчына, Швынкі.

Крынкаўскі сельскі савет: вёскі Аргуны, Асеткі, Астроўшчына, Баброўка, Баранава, Блокпост, Бор, Брадкі, Браслова, Бубалева, Гараватка, Германава, Глушкі, Града, Грэнкі, Дзьмітраўка, Дзяковіна, Драгуны, Жарнасекі 1-я, Жарнасекі 2-я, Жылішчына, Забор’е, Загудзьдзе, Загузьзе 1-е, Загузьзе 2-е, Заворнае, Задне, Зардзешчына, Казачонкі, Казюліна, Кажэкіна, Калабушы, Каменка, Каратоўша, Карлугі, Картышава, Кашачніца, Клімчонкі, Клодавічы, Круг, Крукава, Купрыева, Кухарава, Лашнева, Лешына 1-е, Лешына 2-е, Лісьсі Горы, Лявуціна, Ляднікі, Ляхаўшчына, Маркуна, Мар’янова, Мэханікі, Міхалкова, Навасёлкі, Палякова, Пушча, Рамшына, Русешчына, Сьвяцільніца, Сімакі, Скарада, Слабада 1-я, Слабада 2-я, Стажарышча, Старына, Старына 1-я, Старына 2-я, Сухадрыўка, Хамяны, Хотані, Цінькова, Ціхаўка, Цюцюны, Шашкова, Юлькова, Ярзоўка, Ярмалкава.

Лёзьненскі сельскі савет: вёскі Азярок, Антонькава, Жары, Жукава, Кар’ер Завольша, Касьцечана, Клішына, Кракаўшчына, Красыншчына, Кружкі, Лішакі, Марцюткава, Прудзішча, Саланец, Сасоньне, Чарніцы. Вёска Ўладзіславова перайменавана ў Станіславова.

Стасеўскі сельскі савет: вёскі Арцюхі, Баранава, Барсукі, Буракі, Буры, Быдлева, Ведземкі, Вялікія Ведземкі, Вялікае Затур’я, Гарні, Гарэлыщы, Грусівічы, Грыбухі, Грышчонкі, Доўгае, Дубы, Жукава, Заволішча, Задарожжа, Запольле, Кавалькі, Казюліна, Каплуны, Козінцы, Красынкі, Крываблошына, Макушы, Малыя Затуры, Папоўнікі, Рычажнікі, Сьвістунова, Селязьні, Сімакі, Сімолькава, Старасельле, Хмылёва, Цітовічы, Цыкуны.

Яськаўшчынскі сельскі савет: вёскі Альхімкава, Арэхава, Будзёнкі, Глушаняты, Жукаўшчына, Зубкі, Іванцова, Карнееўшчына, Карэнікі, Кралькі, Лазоўка, Малінаўка, Марцінава, Металухі, Надзежына, Новая Бель, Пайшава, Паляводзіна, Папеўкі, Плаксіна, Сазонава, Сігаўка, Сутокі, Хатулі, Хучава, Чарткі, Шаўнікі. Вёска Ўшыўка перайменавана ў Ноў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://liozno.vitebsk-region.gov.by/ru/distrikt/view/v-lioznenskom-rajone-novyj-rukovoditel-20328/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Станіславоўскія муры // Прыдзвінскі край. Гісторыя і сучаснасць

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ф. Ф.Бурак, М. С. Кічкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. «Лёзьненскі раён». Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с. С. 487 — 488.
  • «Лёзьненскі раён»: XV (№ 1541 — № 1641) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 287 — 301.
  • Алесь Скараход «Лёзьненскі раён» / М. В. Біч і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: БелЭн., 1997. — Т. 4. Кадэты — Ляшчэня.. — С. 359. — ISBN 5-85700-073-4.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1992. — 591 с.
  • Р. Р. Паўлавец, С. В. Шайко «Лёзьненскі раён». / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 330. — ISBN 985-11-0035-8.
  • «Памяць Беларусі 1941 — 1945». Рэспубліканская кніга. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Менск: Беларусая энцыклапедыя, 2005. — С. 192 — 195. — 592 с. — 15 000 ас. — ISBN 985-11-0322-5.
  • Лёзненскі раён // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л.В. Календа. — Мн., 2004. ISBN 985-11-0301-2. С. 137—138.
  • Лиозненский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9. С. 290—291.
  • Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region. The nature, tourism, sport, rest / под ред. Л.Л. Прокофьевой. — Витебск, 2005. ISBN 985-6468-22-1. С. 208—209.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лёзьненскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў