Лёля Англяда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Партрэт Л.Англады (1928)
Малюнкі мастачкі (1967 год)

Марыя Далорэс Англяда-і-Сарыера (па-каталянску: Maria Dolors Anglada i Sarriera, нар. 1896 Барсэлёна — пам. 1984 Тыяна) — каталёнская пісьменьніца і мастак-ілюстратар. Вядомая ў першую чаргу як аўтар і ілюстратар літаратуры для дзяцей.

Жыцьцё і творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Л. Англяда ў творчых адносінах — як пісьменьніца — належала да каталёнскай культурнай плыні навесентызму, якая ўзьнікла ў палітычным асяродзьдзі вакол створанага Энрыке Прато дэ ла Рыба руху каталёнскай салідарнасьці (Solidaritat Catalana). Ужо ў 13-гадовым узросьце дзяўчына робіць малюнкі для ілюстраванага часопіса коміксаў ¡Cu Cut!. У 17 гадоў зьяўляюцца яе працы для часопіса En Patufet. У 1916 Л. Англяда робіць ілюстрацыі для нэкралёгу О. Уайльду. У 1918 дзяўчына прыяжджае ў Парыж: тут яна працуе ілюстратарам для шэрагу францускіх часопісаў і піша сваю першую кнігу, Contes del Paradís, якую разам з уласнымі жа малюнкамі апублікавала ў 1920 годзе. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Л. Англяда была на баку рэспубліканцаў; яна ўдзельнічае ў рабочым руху, уступае ў UGT і працуе ў Міністэрстве прапаганды. Пасьля заканчэньня вайны доўгі час жыла ў адзіноце, у невялікім каталёнскім гарадку Тыяна, дзе і памерла ў сваім фамільным доме ў верасні 1984 года.

Літаратурныя сачыненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Contes del Paradís, 1920
  • En Peret, 1928
  • Margarida, 1929
  • Monsenyor Llangardaix, 1929
  • El més petit de tots, 1937
  • La Barcelona dels nostres avis, 1949
  • La meva casa i el meu jardí, 1958
  • Martinet, 1960
  • Les meves nines, 1983

Дапаўненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]