Лёндан (Канада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лёндан
London
Лёндан
Правінцыя: Антарыё
Плошча: 420,57 км²
Насельніцтва: 366 151[1] (2011)
Часавы пас:
• летні час:
UTC-5
UTC-4
Паштовы індэкс: N5V—N6P
Геаграфічныя каардынаты: 42°58′57″ пн. ш. 81°15′14″ з. д. / 42.9825° пн. ш. 81.25389° з. д. / 42.9825; -81.25389Каардынаты: 42°58′57″ пн. ш. 81°15′14″ з. д. / 42.9825° пн. ш. 81.25389° з. д. / 42.9825; -81.25389
Лёндан на мапе Канады
Лёндан
Лёндан
Лёндан
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.london.ca/

Лёндан (па-ангельску: London) — горад у Канадзе, разьмешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыё уздоўж Квэбэк-Віндсарскага калідору. Лёндан знаходзіцца на разьвілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта й Дэтройтам, што месьціца ў амэрыканскім штаце Мічыган. Лёнданскі Сіці зьяўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсэкс.

Лёндан быў заснаваны эўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Пэтэрам Гагерманам[2] і стала адной зь вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лёндан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыё, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія зь невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна разьвіваюцца такія галіны, як то адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасьць.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы горада ў Сярэднявечча разьмяшчалася некалькі індзейскіх паселішчаў. Археалягічныя раскопкі пацьвярджаюць, што людзі тут жылі ў апошнія 10 тысяч гадоў. У 1793 годзе генэрал-лейтэнант Джон Грэйвэз Сымкаў абраў гэтае месца як будучую сталіцу Верхняй Канады, якую ён меў намер назваць Джарджына, у гонар караля Георга III. Але губэрнатар Карлтан палічыў будаўніцтва сталіцы пасярод густых лясоў немэтазгодным.

Упершыню Лёндан быў заселены эўрапейцамі ў 18011804 гадох, а ў 1826 годзе стаў вёскай. У 1845 годзе буйны пажар зьнішчыў вялікую частку паселішча, аднак ў 1855 годзе ў горадзе ўжо пражывала больш за 10 тысяч чалавек, і Лёндан, атрымаў статус гораду. Пасьля Лёндан разросься, паглынаючы суседнія гарады, і ператварыўся ў самы буйны населены пункт паўднёва-заходняга Антарыё.

У мінулым для таго, каб патрапіць у Лёндан, ізаляваны ад больш населенай частцы правінцыі, трэба было прайсьці праз густы лес, за што Лёндан, атрымаў мянушку «Ляснога гораду».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка Лёндана разьвіваецца за кошт вытворчасьці лякаматываў, бронятэхнікі, страхаваньня й інфармацыйных тэхналёгіяў.

Горад-сябар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "London (City) community profile". 2011 Census data. Statistics Canada.
  2. ^ St-Denis, Guy (1985). Byron:Pioneer Days in Westminster Township. Crinklaw Press. pp. 21–22. ISBN 0-919939-10-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лёндан (Канада)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў