Лібан
| Лібан الجمهورية اللبنانية Al-Jumhūriyyah al-Lubnāniyyah |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Kūllūnā li-l-waṭan, li-l-'ula wa-l-'alam «Усе за краіну, за славу, за сьцяг» |
|||||
| Дзяржаўны гімн «Куллуна ліл-ватан ліл 'ула ліл-'алам» |
|||||
| Афіцыйная мова | Арабская | ||||
| Сталіца | Бэйрут | ||||
| Найбуйнейшы горад | Бэйрут | ||||
| Форма кіраваньня | рэспубліка Мішэль Сулейман Саад Харыры |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
166-е месца ў сьвеце 10 452 км² 1,6 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
124-е месца ў сьвеце 4 224 000 404/км² |
||||
| СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
103 месца ў сьвеце $53,818 млрд $13 952 |
||||
| Валюта | Лібанскі фунт (LBP) |
||||
| Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) |
||||
| Незалежнасьць — ад Францыі |
22 лістапада 1943 |
||||
| Аўтамабільны знак | RL | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .lb | ||||
| Тэлефонны код | +961 | ||||
Ліба́н (па-арабску: لبنان) — невялікая краіна на Блізкім Усходзе, на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора. На ўсходзе і поўначы мяжуе з Сырыяй, на поўначы з Ізраілем.
Насельніцтва Лібану — каля 4 млн чалавек. Краіна вызначаецца ў арабскім сьвеце нязвыклай нацыянальнай і рэлігійнай разнастайнасьцю. У Лібане дзейнічае асаблівая палітычная сыстэма «канфэсіяналізм», што азначае арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасьці з падзелам грамадзтва на рэлігійныя абшчыны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Лібан падзяляецца на 6 правінцыяў (махафаза), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 25 раёнаў (када). Раёны дзеляцца на акругі.
Правінцыі:
[рэдагаваць] Геаграфія
Лібан знаходзіцца на Блізкім Усходзе. На захадзе мае выхад да Міжземнага мора, узьбярэжная лінія складае 225 км. На поўначы і ўсходзе мяжуе з Сырыяй, на поўдні з Ізраілем. Сырыйска-лібанская мяжа складае 375 км, лібана-ізраільская — 79 км. Невялікі кавалак мяжы з Галанскімі вышынямі (Фермы Шэбаа), зьяўляецца спрэчнай тэрыторыяй.
Большая частка Лібану — горы, акрамя даліны Бэкаа на паўночным усходзе і выцягнутага з поўначы на поўдзень марскога ўзьбярэжжа. Узьбярэжны Лібан аддзяляецца ад усходніх рэгіёнаў горнымі ланцугамі Лібан і Антылібан. У краіне ёсьць радовішчы вапняку, жалезнай руды, солі. Лібан багаты на водныя рэсурсы. Рака Літані зьяўляецца асноўнай крыніцай вады для паўночных раёнаў Лібану.
[рэдагаваць] Клімат
Лібан знаходзіцца пад уплывам міжземнаморскага клімату. На ўзьбярэжных рэгіёнах зіма прахладная, а лета — вільготнае і сьпякотнае. Зімой у гарах тэмпэратура апускаецца ніжэй за 0°С, магчымы сьнег, летам сьпякотна і суха. Нягледзячы на тое, што сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Лібане болей чым у суседніх краінах, на паўночным усходзе клімат сухі, з-за таго, што горы перашкаджаюць надыходу вільготнага паветра з мора. Здараюцца пяшчаныя і пылавыя буры.
У старажытным Лібане ў вялікай колькасьці расьлі лясы лібанскага кедру, які стаў сымбалем краіны. Стагодзьдзямі дрэвы рубіліся для патрэбаў карабельнага будаўніцтва. Гэта прывяло да таго, што ў наш час ад лясоў засталіся невялікія выспачкі зелені.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Лібан — арабская краіна (95% насельніцтва арабы), але ў той жа час, яна зьяўляецца выспачкай хрысьціянства ў ісламскім сьвеце. Колькасьць хрысьціянаў дасягае 40% насельніцтва, але ў наш час хрысьціяне вымушаны пакідаць краіну з-за палестынскіх тэрарыстаў і Хэзбалы.
Самая значная мусульманская абшчына Лібану — шыіты (40% насельніцтва). Яны жывуць у асноўным на мяжы з Сырыяй і Ізраілем. Паўднёвалібанскія шыіты сталі асновай Хэзбалы (Партыі Алаху), якая прызнана міжнародным супольніцтвам тэрарыстычнай арганізацыяй, але мае пэўную колькасьць месцаў у Лібанскім парлямэнце.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Лібан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Азіі | |
|---|---|
|
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азэрбайджан · Аман · Армэнія · Аўганістан · Банглядэш · Бахрэйн · Брунэй · Бутан · Віетнам · Грузія · Емэн · Ізраіль · Інданэзія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувэйт · Кыргыстан · Лаос · Лібан · Малайзія · Мальдыўскія выспы · Манголія · М’янма · Нэпал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расея · Рэспубліка Кітай (Тайвань) · Саудаўская Арабія · Сынгапур · Сырыя · Таджыкістан · Тайлянд · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
|
| Непрызнаныя і залежныя тэрыторыі | |