Лібэральна-дэмакратычная партыя (Беларусь)
| Лібэральна-дэмакратычная партыя | |
| Лідэр партыі | Сяргей Гайдукевіч |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1994 |
| Штаб-кватэра | 222000, Менская вобласьць, Менскі раён, в. Сёмкава, вул. Садовая, 89а; тэл. 503-14-00 |
| Саюзьнікі і блёкі | ЛДПР |
| Афіцыйны сайт | www.ldpb.net |
Лібэральна-дэмакратычная партыя (ЛДП) — палітычная партыя Беларусі. Лідэрам партыі зьяўляецца Сяргей Гайдукевіч (старшыня). Намесьнік старшыні — Уладзімер Карунас. Кіруючы орган — Вышэйшы Савет.
Зьмест |
Мэты [рэдагаваць]
Пабудова парлямэнцкімі мэтадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэяў лібэралізму і лібэральнай дэмакратыі, прызнаньне шматпартыйнасьці, плюралізму поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабодаў, адмова ад насільных дзеяньняў; стварэньне спрыяльных умоваў для годнага жыцьця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забесьпячэньня свабоднага разьвіцьця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.[1]
Гайдукевіч шмат у чым імкнуўся паходзіць скандальнаму расейскаму палітыку Ўладзімеру Жырыноўскаму, нават назва партыі была ўзятая па аналёгіі з ЛДПР. Дэ-факта ЛДПБ, нягледзячы на заявы, не была ані апазыцыйнай, ані лібэральна-дэмакратычнай паводле ідэалёгіі.
Гісторыя [рэдагаваць]
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі ўзьнікла 5 лютага 1994 году. Яе заснаваў Сяргей Гайдукевіч, былы службовец сярэдняй ступені. 24 лютага 1994 году партыя была зарэгістраваная. 15 чэрвеня 1999 году партыя была перарэгістраваная.
6 ліпеня 2009 году супраць намесьніка старшыні партыі Ўладзімера Карунаса была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 430 ч. 2 («Атрыманьне хабару»). Карунас быў арыштаваны 9 ліпеня. Палітык, які таксама зьяўляецца дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў, быў арыштаваны за атрыманьне хабару ў памеры каля 9 тыс. даляраў ЗША. У Лібэральна-дэмакратычнай партыі падпалкоўнік запасу Ўладзімер Карунас ня толькі зьяўляўся намесьнікам Сяргея Гайдукевіча, але і ўзначальваў менскую гарадзкую арганізацыю. Акрамя таго, у 2001 і 2006 гадах ён кіраваў перадвыбарным штабам кіраўніка ЛДП.[2]
14 ліпеня 2009 году Пашыраны Вышэйшы савет ЛДП зацьвердзіў праграму патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі, а таксама аднагалосна прыняў рашэньне пра ўключэньне ў праграму патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі пытаньні прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і пераход Беларусі на расейскі рубель.[3]
Дзейнасьць у парлямэнце [рэдагаваць]
На выбарах у Вярхоўны Савет 13 скліканьня ЛДПБ не атрымала ніводнага мандата. У 2000 годзе на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2 скліканьня ЛДПБ атрымала адно месца ў парлямэнце — яго атрымаў прадпрымальнік Ваганаў, які, аднак, неўзабаве выйшаў з партыі.
Выбары 2004 году захавалі статус-кво для ЛДПБ. Але ў сьвеце прадстаўніцтва, заваяванага астатнімі партыямі, яе пазыцыі значна ўзмацніліся. Наогул, у Палаце былі прадстаўлены ўсяго тры палітычныя партыі. Гайдукевіч меўся нават утварыць групу сваіх прыхільнікаў у парлямэнце, але ягоная задума пацярпела крах.
У 2007 годзе Гайдукевіч балятаваўся на пасаду сьпікера, але за яго прагаласавала толькі пяць дэпутатаў.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь // Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- ^ Намесьнік старшыні ЛДП арыштаваны за атрыманьне хабару(рас.) // [[Салідарнасьць (газэта)|]]
- ^ Вышэйшы савет ЛДП выступае за прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і пераход Беларусі на расейскі рубель // БелаПАН
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйная старонка (рас.)