Лібіда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Лібіда (па-лацінску: libido — цяга, жаданьне, палкасьць, імкненьне) — адзін з асноўных паняткаў псыхааналізу, распрацаваных Фройдам. Яно абазначае сэксуальнае жаданьне ці палавы інстынкт. Гэты тэрмін неабходны для апісаньня разнастайных праяў сэксуальнасьці. Фройд прыраўняў лібіда да Эрасу Плятона і вызначыў яго як энэргію цягі да ўсяго таго, што ахопліваецца словам «каханьне»: плоцевая любоў, сябелюбства (нарцысізм), любоў да бацькоў і дзяцей, ўсеагульнае чалавекалюбства і г. д. Тэрмін «лібіда» выкарыстоўваецца Фройдам пры тлумачэньні прычынаў узьнікненьня псыхічных разладаў, нэўрозу, і таксама для апісаньня хады псыхічнага разьвіцьця нармальнага чалавека, яго навуковай і мастацкай дзейнасьці, сублімацыі.