Лібійскі дынар
| Лібійскі дынар | |
Адзін дынар |
|
| Краіна | Лібія |
|---|---|
| Падзел | дырхам |
| Код ISO-4217 | LYD |
| Скарачэньне | джні ці джнэх |
| Абменны курс: (21.11.2007) |
1,21472 USD |
Лібі́йскі дына́р (па-арабску: دينار, код ISO 4217: LYD) — афіцыйная валюта Лібіі. Дзеліцца на 1000 дырхамаў (درهم). Звычайна лібійцы называюць свой дынар «джні» (ʒni) ці «джнэх» (ʒneh).
Гісторыя [рэдагаваць]
Пад час уваходжаньня краіны ў склад Асманскай імпэрыі, у якасьці валюты ўжываўся асманскі піястар, але аж да 1844 году, калі была ўведзена ліра, Лібія ўжывала паралельна і мясцовую валюту. Пасьля пачатку італьянскай акупацыі, турэцкая ліра была заменена італьянскай лірай. У 1943 годзе, калі Лібія була падзелена на францускую і брытанскую часткі, у якасьці валюты ўжываліся францускі франк і ліра выпушчаная брытанскімі вайсковымі ўладамі.
Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1951 годзе была ўведзена ўласная валюта — лібійскі фунт (LYP). Ён дзяліўся на 100 піястраў і 1000 міліемаў. У 1971 годзе пасьля прыходу да ўлады Муамара Кадафі, фунт быў заменены дынарам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лібійскі дынар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў